Тамара Васільеўна Міронава
Тамара Васільеўна Міронава | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1950[1] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Тамара Васільеўна Міронава (нар. 3 лютага 1950, Вільня, ЛітССР) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (2022).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, у 1988 годзе была запрошана ў Мінск у тэатр «Дзе-Я?», у якім пасля адыходу М. Трухана выконвала абавязкі мастацкага кіраўніка, з 2000 года працавала ў тэатры «Вольная сцэна» пры Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. З 2001 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У бягучым рэпертуары (2020) выконвае ролі: Агата («Паўлінка» Я. Купалы); Ганна («Вечар» А. Дударава); Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды » паводле М. Гогаля); Куліна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа); Маланка (ва ўзросце) («Дзве душы» М. Гарэцкага); Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф ); Зінаіда («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч ); Мальгрэта («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2011), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010). Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013)[3].
Лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных і кінафестываляў: на фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя) у 1995 годзе была адзначана ў прэсе як найлепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 годзе была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і ўзнагароджана дыпломам «За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі».
У 2022 годзе указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысвоена ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі[4].
Зноскі
- ↑ Tamara Mironova // https://www.csfd.cz/tvurce/345345/
- ↑ У Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Ордэны, медалі, ганаровыя званні. Дзяржузнагарод удастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Постаці Магілёўскага абласнага тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Актрысы тэатра Беларусі