Тамара Георгіеўна Караваева
| Тамара Георгіеўна Караваева | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1916 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 лютага 1997 (80 гадоў) |
| Прафесія | балерына |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Тамара Георгіеўна Караваева (3 чэрвеня 1916, г. Казань, Татарстан — 25 лютага 1997)[1] — расійская і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1933 годзе скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Пярмі, Ерэвана, Свярдлоўска.
У 1946—1958 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчай індывідуальнасці артысткі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць у абмалёўцы вобразаў.
На беларускай сцэне выканала шэраг вядучых партый, лепшыя з якіх Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні) і прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), адметныя жаноцкай кранальнасцю і паэтычнасцю.
Сярод іншых партый: Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’е ва), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра).
Зноскі
- ↑ Тамара Георгіеўна Караваева на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Тамара Георгіеўна Караваева // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.