Тамара Іванаўна Нікалаева

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тамара Нікалаева)
Jump to navigation Jump to search
Тамара Іванаўна Нікалаева
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1943(1943-03-18) (76 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: актрыса
IMDb: nm0631859

Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).

З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.

Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.

Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.

Асноўныя ролі[правіць | правіць зыходнік]

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры[правіць | правіць зыходнік]

У тэатры імя Янкі Купалы[правіць | правіць зыходнік]

  • Наталля Мікалаеўна («Пагарэльцы» А.Макаёнка)
  • Тамара Паўлаўна («Верачка» А.Макаёнка)
  • Вера («Радавыя» А.Дударава)
  • Каця («Эшалон» М.Рошчына)
  • Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А.Рэмеза)
  • Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана)
  • Сакратарка («Святая святых» І.Друцэ)
  • Ала Кастрова («Курыца» М.Каляды)
  • Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы «Крэслы» Э. Іянэскі)
  • Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М.Чарота)
  • Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага)
  • Шарлота («Восеньская саната» І.Бергмана)
  • Тамара («Адчыніце Кантралёру!» А.Несіна)
  • Вядучая («Паўлінка» Я.Купалы)
  • Генеральша Крахоткіна («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага)
  • Жонка Губернатара («Чычыкаў» паводле М.Гогаля)
  • Кукарнікава («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
  • Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А.Чэхава)
  • Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля)
  • Валя («Лістапад. Андэрсен» А.Паповай)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Навуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216.