Перайсці да зместу

Тамара Уладзіміраўна Скварцова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Уладзіміраўна Скварцова
Дата нараджэння 9 сакавіка 1946(1946-03-09) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Узнагароды

Тамара Уладзіміраўна Скварцова (нар. 9 сакавіка 1946, Бялевічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская тэатральная актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2003).

З 1963 па 1964 гады навучалася на Рэспубліканскіх курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў самадзейных драматычных калектываў (Мінск). З 1964 па 1970 гады навучалася ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. З 1967 па 1969 гады навучалася ў студыі пры Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы.

З 1970 па 1971 гады працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы. З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

  • Жонка Суддзі («Несцерка» В. Вольскага)
  • Сцяпанаўна («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У. Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
  • Эдда («Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі)
  • Бабуля Агапа («Агнявы Леў» А. Кружнова)
  • Мамі («Восем закаханых жанчын» Р. Тама)
  • Старая («Бальніца на краі свету» Х. Бойчава)
  • Другая Жняя («Кот у ботах» А. Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
  • Разалія Саламена («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
  • 1999 — прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за выдатнае выкананне ролі Барабошавай у спектаклі «Праўда — добра, а шчасце лепш».
  • 2000 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
  • 2003 — ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
  • 2006 — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • 2014 — дыплом «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Родниковое слово» (Архангельск, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
  • 2014 — «Залаты дыплом» на Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» у межах Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь» (Масква, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
  • 2016 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2016 — прыз «Найлепшая жаночая роля» на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».