Тамаш Марцыян Грабоўскі
Выгляд
Тамаш Марцыян Грабоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVIII стагоддзе | ||||||
Смерць | жнівень 1771 | ||||||
Род | Грабоўскія герба Окша | ||||||
Бацька | Стэфан Грабоўскі | ||||||
Маці | Тэадора са Стрыенскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Ружыцкіх[d] і Дарота з Отэнгаўзенаў[d] | ||||||
Дзеці | Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі, Міхал Грабоўскі, Стэфан Грабоўскі, Войцех Альберт Грабоўскі[d] і Павел Грабоўскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант |
Тамаш Марцыян (Марыян) Грабоўскі (польск.: Tomasz Marian Grabowski; каля 1720 — жніўня 1771) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[1].
Дудскі староста ў 1746—1750 г., генерал-маёр у 1755—1765 г., генерал-лейтэнант войска ВКЛ у 1767 г[1].
Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткам Тэалін ці Харашкаўшчызна[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе з Ганнай Ружыцкай. Ад яе дзеці:
- Зыгмунт Ксаверый (1750—1809), у шлюбе з Марыяннай Пелагіяй Патоцкай (каля 1756—1818);
- Павел (1750—1777), палкоўнік войска літоўскага;
- Геранім (1754—1827), у шлюбе з Тэрэзай Марыяй фон Пёльніц;
- Людвіка (нар. 1754), у шлюбе з Бернардам Генрыкам Меліна;
- Войцех Альберт (1756—1799), маёр прускага войска, у шлюбе з Вільгельмінай фон Вінтерфельд, пасля ў шлюбе з Гільдэбранд.
У другім шлюбе з Даротай Отэнгаўзен (1744—1830). Дзеці:
- Ян (1751—1838), генерал-маёр войска літоўскага;
- Міхал Гжэгаж (1758—1822), канюшы вялікі літоўскі. У шлюбе з Юзэфінай з Радзівілаў, пасля з Пелагеяй з Грабоўскіх;
- Стэфан (1767—1847), брыгадны генерал Варшаўскага герцагства;
- Яанна (1768—1846), у шлюбе з Ігнацыем Сегенем (?1760-1834);
- Марыянна (1772—1846), у шлюбе з Самуэлем Ажароўскім (нар каля 1760).