Тамаш Францавіч Домбаль
Тамаш Францавіч Домбаль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1937 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, камуніст |
Навуковая сфера | палітычная дзейнасць[d][1] і эканоміка[2] |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
![]() |

Тамаш Францавіч Домбаль, (29 снежня 1890, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 4 снежня 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала.
У 1922 годзе, пасля нацыяналізацыі, Барысаўскаму хрустальнаму заводу было прысвоена імя Тамаша Домбаля.
У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29 снежня 1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21 снежня 1956 года.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Задачи и достижения Крестинтерна. М.: Новая деревня, 1925.
- Кароткі нарыс развіцця народнай гаспадаркі БССР // Усе раёны БССР. Мн.: ІЭ БАН, 1933.
- Праграма комплекснага эканамічнага вывучэння раёнаў БССР. Мн.: ИЭ БАН, 1933.
- Праблема «Вялікага Дняпра» // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн. 2.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- До́мбаль Тамаш Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік Домбаль Томаш Францавіч
- Тамаш Францавіч Домбаль у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
![]() |
Тамаш Францавіч Домбаль на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Дактары эканамічных навук
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
- Члены Камуністычнай партыі Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Дэпутаты Заканадаўчага сейма
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Вучоныя Беларусі
- Эканамісты Беларусі
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Эканамісты СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР