Сялянскі інтэрнацыянал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сяля́нскі інтэрнацыяна́л[1], Сялінтэрн[1], Міжнародны сялянскі савет (МСС)[1] — міжнародная сялянская рэвалюцыйная арганізацыя. Дзейнічала ў 1923—1933 гадах[1][2].

Сялянскі інтэрнацыянал створаны на кангрэсе сялянскіх арганізацый СССР, Польшчы, Германіі, Балгарыі, ЗША, Нарвегіі, Мексікі, Швецыі, Фінляндыі, Японіі і іншых краін, які адбыўся ў Маскве 10—16 кастрычніка 1923 года. Асноўнай мэтай арганізацыі была абарона інтарэсаў працоўнага сялянства і далучэння яго да рэвалюцыйнай барацьбы пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». Кіраваўся Сяльінтэн Саветам, які складаўся з прадстаўнікоў сялянскіх арганізацый краін-удзельніц. Савет абіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з генеральным сакратаром. Кіруючыя органы Сялінтэрна знаходзіліся ў Маскве.

Сяльінтэрн меў секцыі ў шэрагу краін, праводзіў тэарэтычныя канферэнцыі па аграрным пытанні[3]. Выдаваліся друкаваныя органы: часопісы «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». У 1926 годзе быў створаны Міжнародны аграрны інстытут, які займаўся тэарэтычным вывучэннем аграрнага пытання і сялянскага руху. Заснавальнікам інстытута быў эканаміст і дзеяч сялянскага руху Т. Ф. Домбаль[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. ВСЭ 1973.
  3. Российский государственный архив социально-политической истории
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]