Перайсці да зместу

Тапахімічныя рэакцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тапахімі́чныя рэа́кцыі[1] — хімічныя рэакцыі, што адбываюцца ў цвёрдай фазе на паверхні падзелу цвёрдых зыходных рэчываў і прадукта рэакцыі. Прыкладамі такіх рэакцый з’яўляюцца дэгідратацыя крышталягідратаў, аднаўленне аксідаў, абпал, тэрмічны распад азідаў цяжкіх металаў, хімічнае траўленне і іншыя.

Працякаюць тапахімічныя рэакцыі лакальна, у пэўных участках цвёрдага цела, там жа лакалізуецца і цвёрдая фаза прадукту. Акрамя цвёрдых цел, у рэакцыі могуць удзельнічаць таксама вадкасці і газы. Кінетыка тапахімічных рэакцый абумоўлена тапаграфіяй цела ў зоне рэакцыі. Звычайна звязаны з наяўнасцю дэфектаў у крышталях і малой рухомасцю іонаў, атамаў або малекул, якія ўтвараюць крышталічную рашотку.

На тапахімічных рэакцыях заснаваны аднаўленне многіх металаў з руд, прамысловае атрыманне будаўнічых і паўправадніковых матэрыялаў, цэментацыя сталі, вытворчасць керамікі, атрыманне ферытаў, некаторыя стадыі фатаграфічнага працэсу.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]