Перайсці да зместу

Тапёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапёр
Адпавядае дзейнасці музыка да фільма[d], film release[d] і музыка

Тапёр[1][2] (фр.: tapeur ад taper, літаральна — хлопаць, стукаць) — музыкант, пераважна піяніст, які за плату іграў на балях, танцавальных вечарах, у танцавальных класах, гімнастычных залах, рэстаранах і іншых месцах, суправаджаў сваёй ігрой дэманстрацыю нямога кіно.

Першапачаткова ігра тапёра была часткай дэманстрацыі, а не зместу фільма. Яна, у тым ліку, заглушвала шум ад кінаапарата[3]. З развіццём кінематографа функцыі тапёра мяняліся і ўскладняліся. Ён павінен быў валодаць мастацтвам імправізацыі, уменнем размясціць музычны матэрыял адпаведна зместу, стылістычнай і псіхалагічнай характарыстыцы дзеяння фільма. У вялікіх кінатэатрах тапёр часта іграў у суправаджэнні інструментальнага ансамбля або аркестра з кінадырыжорам. У Расіі ствараліся спецыяльныя курсы, напрыклад Дзяржаўныя курсы кінамузыкі, якія рыхтавалі піяністаў, кінаілюстратараў і аркестравых кампілятараў (1927, Масква)[3]. Выдаваліся зборнікі невялікіх музычных п’ес, прыдатных для ілюстрацыі пэўных фрагментаў фільма[3]. Для сінхранізацыі выканання тапёра і кінадырыжора былі распрацаваны сінапюпітр і музычны хранометр (рытманом, 1926) — апарат, у якім у пэўным тэмпе рухаецца партытура альбо рытмічны або меладычны радок выконваемай музыкі[3].

З развіццём гуказапісу, з’яўленнем гукавога кіно і распаўсюджваннем у побыце апаратуры для прайгравання гуку (фанограф, патэфон, грамафон і інш.) прафесія тапёра пачала знікаць.

У пераносным сэнсе тапёрам называюць піяніста, які іграе механічна, без пачуццяў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]