Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тарас Хадкевіч
Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1912(1912-03-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 жніўня 1975(1975-08-14) (63 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства: СССР
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Мова твораў: руская мова
Дэбют: 1925
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч (7 сакавіка 1912, Шайцерава, Дрысенскі павет — 14 жніўня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст[2]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), потым — у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. З'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк».

Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941).

Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова).

Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літаратурным кансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя Т. К. Хадкевіча.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню выступіў у друку ў 1925 г. з вершамі (часопіс «Малады араты»).

  • Хадкевіч, Т. К. Смялей, таварыш! : зборнік вершаў / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1932. — 80 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Братэрства : кніга апавяданняў і аповесцей / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1948. — 148 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Вяснянка : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1949. — 144 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Рэха ў гарах : аповесць / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 144 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Сяброўства : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — 378 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Сад у квецені : апавяданні, нарысы / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1966. — 221 с.

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • Хадкевіч, Т. К. Даль палявая / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1959. — 495 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Песня Дзвіны / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 461 с.

Кнігі для дзяцей[правіць | правіць зыходнік]

  • Хадкевіч, Т. К. За сінім лесам : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 100 с.
  • Хадкевіч, Т. К. На новым месцы : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1954.
  • Хадкевіч, Т. К. Спеюць яблыкі : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1959.
  • Хадкевіч, Т. К. Жила-была казка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 118 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Дзвіна пайшла : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1968. — 174 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Крынічка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Юнацтва, 1983. — 255 с.

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Хадкевіч, Т. К. Шлях да першынства : стаханаўскія трактарныя брыгады Боркавіцкай МТС / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : ДВБ, Сельскагаспадарчая і тэхнічная літаратура, 1939. — 27 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Прыгажосць душэўная / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 32 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Мая Беларусь : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 175 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Нафтагігант на Дзвіне : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1963.
  • Хадкевіч, Т. К. Мінск : даведнік / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі(руск.) бел. «Лело» (1953).

Зноскі

  1. Хадкевич Тарас Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Хадкевіч Тарас // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 557—558.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]