Тауйская губа
Тауйская губа | |
---|---|
руск. Тауйская губа | |
![]() | |
59°18′ пн. ш. 150°24′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | губа |
Плошча | 10 400 км² |
![]() |
Тау́йская губа[1] (руск.: Тауйская губа) — заліў у паўночна-заходняй частцы Ахоцкага мора, паміж паўастравамі Хміцеўскага і Коні.
Даўжыня заліва 75 км, сярэдняя шырыня 120—130 км. Агульная плошча акваторыі Тауйскай губы складае каля 10 400 км². Дно губы шэльфавага тыпу. Найбольшыя глыбіні не перавышаюць 100 м, найбольш распаўсюджаныя 50—70 м. Узбярэжжа, больш узвышанае ва ўсходняй частцы, парэзана залівамі і бухтамі, на значнай частцы раёна скальнымі і недаступнымі. Вышыня берагавых абрываў вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да 500—600, часам 900 м.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тауйская губа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Регион Тауйская губа Архівавана 15 жніўня 2020. (руск.) // Плантарыум