Заліў Шэліхава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заліў Шэліхава
рус. Залив Шелихова
Location Shelikhov Bay.PNG
60° пн. ш. 158° у. д.HGЯO
Краіна
ТыпЗаліў 
Найбольшая глыбіня350 м
УпадаюцьПенжына, Гіжыга 
Заліў Шэліхава (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Заліў Шэліхава
Location Shelikhov Bay.PNG

Заліў Шэ́ліхава, Пенжынскі заліў[1] — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Ахоцкага мора паміж берагамі Азіі і паўвострава Камчатка. Тэрыторыя Расіі. Названы ў пачатку XX стагоддзя ў гонар рускага купца, даследчыка і мараплаўца Р. І. Шэліхава.

Даўжыня заліва каля 650 км, шырыня каля ўваходу 130 км, найбольшая — 300 км. Глыбіні да 350 м. Берагі заліва пераважна скалістыя, паўднёвым усходзе нізінныя. Паўвостравам Тайгано́с заліў падзелены на дзве губы: Гіжыгінскую і Пенжынскую. У заліў упадаюць рэкі Пенжына, Гіжыга і інш. У паўднёвай частцы заліва, каля паўвострава П’ягіна група Ямскіх астравоў. На абрывістых берагах птушыныя кірмашы.

Прамысловае рыбалоўства (камбала, селядец, навага, палтус).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]