Таццяна Генадзеўна Алісевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Таццяна Генадзеўна Алісе́віч (нар. 22 студзеня 1969, в. Старая Дуброва, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (лёгкая атлетыка, сямібор'е). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (2000).

Скончыла ў 1993 годзе Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Уладальніца Кубка Еўропы (1995, 2000, 2005), сярэбраны прызёр у камандным заліку (1996, 2003), бронзавы прызёр у асабістым заліку (2000). З 1991 года спартсмен-інструктар Камендатуры забеспячэння Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, член нацыянальный зборнай каманды Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]