Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акцябрскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябрскі (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 905
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Акця́брскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадcкі пасёлак Акцябрскі (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпілаўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпілаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. У 1938 годзе перайменаваны ў Акцябрскі. 20 лістапада 1938 года разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новадуброўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў Светлагорскім раёне. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Акцябрскім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1905 чалавек[2], з іх 93,0 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]