Таццяна Сяргееўна Марозкіна
Таццяна Сяргееўна Марозкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2015 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | анкалогія, вітаміналогія[d], біяхімія, радыебіялогія, нутрыцыялогія[d], хіміярадыятэрапія[d] і дыеталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (1967) і доктар біялагічных навук[1] (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Таццяна Сяргееўна Марозкіна (руск.: Татьяна Сергеевна Морозкина; 4 чэрвеня 1940 — 3 лютага 2015) — беларуская вучоная-біяхімік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай анкалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)[2]. Адзіная жанчына ў Беларусі — член прэзідыума ВАК[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1963), дзе і выкладала; прафесар кафедры біялагічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: анкалогія; радыебіялогія; выбіральная хіміярадыеахова нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак; праблемы харчавання і інш.[2]
Сярод апублікаваных прац:
- Применение лекарственных препаратов избирательного антиоксидантного действия в лечении больных злокачественными опухолями / В. Н. Суколинский, А. И. Шмак, А. В. Камышников, Т. С. Морозкина // Здравоохранение. — 2004. — № 5 . — С. 59—61;
- Избирательное влияние комплекса витаминов E, A, C на антиоксидантную защиту опухолевых и нормальных тканей / Морозкина, Т. С., Суколинский, В. Н., Стрельников, А. В. // Вопросы медицинской химии, 1991, том: 37, выпуск 6 — С. 59—61;
- Основы биохимии : Учеб. для учащихся мед. училищ и колледжей по специальности «Лаб. диагностика» / В. К. Кухта, Т. С. Морозкина, А. Д. Таганович, Э. И. Олецкий. — М.: Медицина, 1999. — 415, [1] с. : ил. ; 22 см. — (Учебная литература для учащихся медицинских училищ). — ISBN 5-225-04450-6;
- Биологическая химия : учебник для студентов медицинских высших учебных заведений / В. К. Кухта, д.м.н., проф., засл. деят. науки Респ. Беларусь, Т. С. Морозкина, д.б.н., проф., Э. И. Олецкий, к.м.н., доц., А. Д. Таганович, д.м.н., проф.; под ред. А. Д. Тагановича. — Москва: БИНОМ ; Минск: Асар, 2008. — 687 с. : ил., цв. ил. ; 27 см. — ISBN 978-5-9518-0261-3, ISBN 978-9856711-37-7.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За цыкл прац «Распрацоўка і вынікі ўкаранення ў клінічную практыку новых высокаэфектыўных спосабаў дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі анкахворых» прафесар Т. С. Марозкіна ў складзе творчага калектыву НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі МЗ РБ у 1997 годзе была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі РБ.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Невымерны ўклад Т. Марозкінай у справу абароны жывёл. Яна была ўдзельніцай першага ў Беларусі міжнароднага кангрэса па абароне жывёл, нястомным прапагандыстам этыкі ў адносінах да жывёл у сродках масавай інфармацыі. БДМУ была першай медыцынскай ВНУ ў былым Савецкім Саюзе, дзе адмовіліся ад вопытаў над такімі высокаарганізаванымі жывёламі, як сабакі. Т. С. Марозкіна была першапраходцам у гэтай этычнай праблеме. Таццяна Сяргееўна член Каралеўскага таварыства абароны жывёл (Вялікабрытанія)[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
- Памяти Татьяны Сергеевны Морозкиной // Здравоохранение. — 2015. — № 3. — С. 77.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Морозкина Татьяна Сергеевна Архівавана 21 кастрычніка 2022. (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 2015 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анколагі СССР
- Анколагі Беларусі
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Вынаходнікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў