Ташкенцкі праезд (Мінск)
(Пасля перасылкі з Ташкенцкі праезд)
Ташкенцкі праезд Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць | 610 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ташкенцкі праезд (руск.: Ташкентский проезд) — праезд у Заводскім раёне Мінска, у жылым раёне Чыжоўка. Названы ў гонар сталіцы Узбекістана горада Ташкент пасля землетрасення 1966 года.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентаваны з поўначы на поўдзень. Праходзіць ад вуліцы Галадзеда да вуліцы Убарэвіча паралельна Ташкенцкай вуліцы. Працягласць складае каля 610 м.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 3 — бібліятэка № 11 (архітэктары А. Ладкін, В. Яўсееў, А. Чадовіч)[1].
- № 5 — Чыжоўскі рынак.
- № 7 — Дзіцячая гарадская паліклініка № 22.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ташкенцкі праезд (Мінск)