Таіса Іванаўна Данілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таіса Іванаўна Данілевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 13 мая 1958(1958-05-13) (65 гадоў)
в. Вусце, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Таіса Іванаўна Данілевіч (13 мая 1958, в. Вусце, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 мая 1958 года ў в. Вусце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік гісторыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працавала настаўнікам, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Чаланецкай пачатковай школы Салігорскага раёна Мінскай вобласці, у сярэдніх школах № 5 і № 1 г. Салігорска Мінскай вобласці; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, загадчыкам аддзела адукацыі Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў; начальнікам упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]