Тбіліскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Выгляд
| Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ | |
|---|---|
| груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი | |
| Арыгінальная назва | груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი |
| Міжнародная назва | англ.: Tbilisi State Medical University |
| Заснаваны | 1930 |
| Студэнты | 5 250 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Тбілісі |
| Узнагароды | |
| Сайт | tsmu.edu |
Тбіліскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе на базе медыцынскага факультэта Тбіліскага ўніверсітэта быў адкрыты медыцынскі інстытут. У 1935 годзе курсы павышэння кваліфікацыі лекараў гэтага інстытута былі рэарганізаваны ў самастойны Тбіліскі інстытут удасканалення лекараў. З 1962 года ў медыцынскім інстытуце пачала дзейнічаць Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя, якая складалася з 11 аддзелаў (патафізіялогіі і эксперыментальнай тэрапіі, генетыкі, біяфізікі, мікрабіялогіі і імуналогіі, біяхіміі і інш.). У 1992 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі факультэт
- Стаматалагічны факультэт
- Факультэт аховы здароўя
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт фізічнай рэабілітацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы