Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт
груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტიი
Арыгінальная назва груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტიი
Міжнародная назва англ.: Sukhumi State University
Заснаваны 1932
Размяшчэнне Тбілісі
Сайт sou.edu.ge

Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт (груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які часова знаходзіцца ў горадзе Тбілісі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Педагагічны інстытут быў першапачаткова заснаваны 5 лютага 1932 года ў Сухумі. У 1979 годзе Сухумскі педагагічны інстытут стаў Абхазскім універсітэтам. 14 мая 1989 года Грузінскае аддзяленне Абхазскага дзяржаўнага ўніверсітэта стала Сухумским філіялам Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1993 года, пасля вайны ў Абхазіі 1992-1993 гадоў, Сухумскі філіял быў эвакуяваны ў Тбілісі. У 2007 годзе філіял быў перайменаваны ў Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт прыродазнаўчых навук, матэматыкі, тэхналогій і фармацыі
  • Факультэт бізнеса і сацыяльных навук
  • Факультэт права і дыпламатыі
  • Факультэт навук аб адукацыі
  • Факультэт гуманітарных навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]