Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт | |
---|---|
груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტი | |
![]() | |
Арыгінальная назва | груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Gori State Teaching University |
Заснаваны | 1999 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Горы |
Сайт | gu.edu.ge |
![]() |
Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტიი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Горы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]12 верасня 1876 года ў Горы адкрылася Закаўказская настаўніцкая семінарыя, якая дала Грузіі многіх вядомых настаўнікаў.
У жніўні 1935 года вучэльня была адноўлена як двухгадовы педагагічны інстытут, які ў 1939 годзе быў названы Горыскім дзяржаўным педагагічным інстытутам з чатырохгадовым навучаннем. Інстытут быў названы ў гонар грузінскага паэта Нікалоза Бараташвілі. У 1985 годзе ў выніку рэарганізацыі Горыскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. Бараташвілі быў створаны Горыскі дзяржаўны эканамічны інстытут, пераназваны ў 1997 годзе ў Горыскі дзяржаўны эканоміка-гуманітарны інстытут. 16 ліпеня 1999 года азначаная навучальная ўстанова атрымала статус універсітэта.
Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў заснаваны ў 1932 годзе з адным факультэтам - аграбіялагічным. У наступныя гады былі дададзеныя новыя факультэты. Паступова ён ператварыўся ў адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр. З моманту свайго заснавання інстытут карыстаўся падтрымкай грузінскіх навукоўцаў. Пасля грузіна-асяцінскага канфлікту 1991 года ў горадзе Горы працягваў функцыянаваць Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Нягледзячы на дрэнную матэрыяльна-тэхнічную базу, супрацоўнікі інстытута захавалі адпаведны ўзровень навучальнага працэсу. 16 чэрвеня 2000 года Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут атрымаў статус універсітэта.
У 2007 годзе адбылося зліццё дзвюх вышэйшых навучальных устаноў — Горыскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Цхінвальскага дзяржаўнага ўніверсітэта, такім чынам быў заснаваны Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Навучальны працэс у ВНУ вядуць каля 300 выкладчыкаў, ВНУ мае 7 навучальных карпусоў, бібліятэкі і чытальныя залы, спартыўныя пляцоўкі, камп'ютарныя кабінеты-лабараторыі і інш.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарны факультэт
- Факультэт адукацыі, дакладных і прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук, бізнеса і права
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы