Тонгерэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Тонгерэн
нідэрл.: Tongeren
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Tongeren Romeinse wallen.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 87,56 км²
Насельніцтва
29 700 чалавек (2006)
Тэлефонны код
012
Паштовыя індэксы
3700[1] і 3703[1]
Афіцыйны сайт
Тонгерэн на карце Бельгіі
Тонгерэн (Бельгія)
Тонгерэн

Тонгерэн (нідэрл.: Tongeren, МФА: [ˈtɔŋərə(n)]; фр.: Tongres, ням.: Tongern) — найстаражытны горад Бельгіі, які ў часы Цэзара быў цэнтрам германскага племя тунграў, а ў раннім Сярэднявеччы — графства Хеспенгау, калыскі каралеўскага дому Капетынгаў. Стаіць на рацэ Екер на паўночны захад ад Льежа (сучасная правінцыя Лімбург). Нас. — 29,7 тыс. жых. (2006).

У 57-54 гг. да н.э. Тонгерэн (вядомы на латыні як Atuatuca Tungrorum) становіцца цэнтрам паўстання эбуронаў пад правадырствам Амбіёрыкса, якому ў горадзе пастаўлены помнік. Ён заставаўся буйным цэнтрам пры Меравінгах, нягледзячы на спусташэнні Атылам (451), салічнымі франкамі і нарманамі. Горад быў нядрэнна ўмацаваны; дагэтуль захаваліся фрагменты рымскіх сцен.

Рэлігійнае значэнне Тонгерэна было асабліва вялікім у раннім Сярэднявеччы. Менавіта тут узнікла ў IV стагоддзі першае ў гэтых краях біскупства, на чале якога стаяў Св. Сервацый Маастрыхцкі. Гэты прэлат перанёс цэнтр біскупства ўверх па цячэнні ў Маастрыхт. Пазней яно вырасла ў Льежскае біскупства, адным з галоўных цэнтраў якога ў Сярэднявеччы заставаўся Тонгерэн. Пасля спусташэння брабанцамі (1212) і французамі (1677) Тонгерэн губляе ранейшае значэнне.

Першае месца сярод помнікаў даўніны займае гатычная базіліка Тонгерэнскай Маці Божай, пабудаваная ў гатычным стылі XIII стагоддзя. Бефруа і кляштар бегінак разам з аналагічнымі бельгійскімі пабудовамі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны. Кельта-рымскія старажытнасці Тонгерэна выстаўлены ў мясцовым археалагічным музеі.

Шаблон:Камуны правінцыі Лімбург (Бельгія)

  1. 1,0 1,1 Crossroads Bank for Enterprises