Тонгерэн
| Горад | |||||
| Тонгерэн | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Tongeren | |||||
|
|||||
| 50°47′ пн. ш. 5°28′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Jo Feytons | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 29 700 чалавек (2006) | ||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 012 | ||||
| Паштовы індэкс | 3700[1] і 3703[1] | ||||
| tongeren.be (гал.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Тонгерэн (нідэрл.: Tongeren, МФА: [ˈtɔŋərə(n)]; фр.: Tongres, ням.: Tongern) — найстаражытны горад Бельгіі, які ў часы Цэзара быў цэнтрам германскага племя тунграў, а ў раннім Сярэднявеччы — графства Хеспенгау, калыскі каралеўскага дому Капетынгаў. Стаіць на рацэ Екер на паўночны захад ад Льежа (сучасная правінцыя Лімбург). Нас. — 29,7 тыс. жых. (2006).
У 57-54 гг. да н.э. Тонгерэн (вядомы на латыні як Atuatuca Tungrorum) становіцца цэнтрам паўстання эбуронаў пад правадырствам Амбіёрыкса, якому ў горадзе пастаўлены помнік. Ён заставаўся буйным цэнтрам пры Меравінгах, нягледзячы на спусташэнні Атылам (451), салічнымі франкамі і нарманамі. Горад быў нядрэнна ўмацаваны; дагэтуль захаваліся фрагменты рымскіх сцен.
Рэлігійнае значэнне Тонгерэна было асабліва вялікім у раннім Сярэднявеччы. Менавіта тут узнікла ў IV стагоддзі першае ў гэтых краях біскупства, на чале якога стаяў Св. Сервацый Маастрыхцкі. Гэты прэлат перанёс цэнтр біскупства ўверх па цячэнні ў Маастрыхт. Пазней яно вырасла ў Льежскае біскупства, адным з галоўных цэнтраў якога ў Сярэднявеччы заставаўся Тонгерэн. Пасля спусташэння брабанцамі (1212) і французамі (1677) Тонгерэн губляе ранейшае значэнне.
Першае месца сярод помнікаў даўніны займае гатычная базіліка Тонгерэнскай Маці Божай, пабудаваная ў гатычным стылі XIII стагоддзя. Бефруа і кляштар бегінак разам з аналагічнымі бельгійскімі пабудовамі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны. Кельта-рымскія старажытнасці Тонгерэна выстаўлены ў мясцовым археалагічным музеі.
-
Помнік Амбіёрыксу
-
Інтэр'ер базілікі
-
Скульптурная група