Матэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэра
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 392,09 км² (9 кастрычніка 2011)[1]
Вышыня цэнтра
401 ± 1 м
Насельніцтва
  • 59 685 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0835
Паштовыя індэксы
75100
Аўтамабільны код
MT
Афіцыйны сайт
comune.mt.it (італ.)
Матэра на карце Італіі
Матэра (Італія)
Матэра
Матэра (Італія)
Матэра
*
The Sassi and the Park of the Rupestrian Churches of Matera**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Сасі ў Матэра
Тып
Крытэрыі Cultural: -iii, iv, v
Спасылка 670
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Матэра (італ.: Matera) — горад і цэнтр правінцыі Матэра ў рэгіёне Базіліката, у Паўднёвай Італіі.

Вядомы як la città sotterranea («падземны горад»), у гістарычным цэнтры — Сасі (Sassi) знаходзяцца старажытныя пячорныя жылыя дамы, заселеныя з палеаліту (10-е тысячагоддзе да н.э.). Леанарда Кізена лічыць яго адным з найстарэйшых бесперапынна заселеных населеных пунктаў свету[3], альтэрнатыўная версія Эн Пармлі Токсі сцвярджае, што гэта месца «увесь час было занята на працягу прынамсі трох тысячагоддзяў і заселена спарадычна на працягу 150—700 тысячагоддзяў да гэтага»[4]. Сасі, нароўні з паркам пячорных цэркваў, у 1993 годзе быў нададзены статус аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

17 кастрычніка 2014 года Матэра быў абвешчаны італьянскім гаспадаром еўрапейскай сталіцы культуры у 2019 годзе разам з балгарскім горадам Плоўдзівам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Матэры заселена з эпохі палеаліту. Горад заснаваны рымскім консулам Луцыем Цэцыліем Метэлам у 251 годзе да н.э., які назваў яго Matheola[5]. У 664 годзе горад захоплены лангабардамі і стаў часткай княства Беневента. Эн Пармлі Токсі піша, што «дата заснавання Матэры дыскутуецца, аднак, у агульнапрызнаных ранніх летапісах горада апісваюцца шматлікія аблогі горада готамі, лангабардамі, візантыйцамі і сарацынамі пачынаючы з восьмага стагодддзя і ўсё больш у дзевятым стагоддзі»[6]. У VII і VIII ст. суседнія гроты былі заселеныя манахамі бенедыктынцамі і базільянамі. ІХ і Х ст. характарызаваліся барацьбой паміж візантыйцамі і германскімі імператарамі, у т.л. Людовікам II, які часткова разбурыў горад. Пасля пасялення нарманаў ў Апуліі, Матэрай кіраваў Вільгельм Жалезнарукі ад 1043 года.

Пасля кароткай эпохі гарадской камуны і шэрагу эпідэмій і землятрусаў, горад у XV ст. стаў арагонскім уладаннем, і быў перададзены ў сям’і баронаў Трамантана. У 1514 годзе, аднак, гараджане паўсталі супраць прыгнёту і забілі графа Джавані Карла Трамантана. У XVII ст. Матэра перададзены роду Арсіні. Пазней горад быў сталіцай правінцыі Базіліката да 1806 года, калі Жазеф Банапарт перадаў гэты статус гораду Патэнца.

Лесвіца ў Матэры

У 1927 годзе ён стаў сталіцай новастворанай правінцыі Матэра.

Галоўныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Сасі (старажытны горад)[правіць | правіць зыходнік]

Матэра набыла міжнародную вядомасць дзякуючы сваёй старажытнай частцы горада, «Sassi di Matera». Сасі паўстаў з дагістарычных пячорных паселішчаў, і гэтыя пячоры лічацца адным з першых калі-небудзь населеных пунктаў у цяперашняй Італіі. Старажытны горад вырас на адным схіле камяністай цясніны, створанай ракой, цяпер невялікім ручаём. У 1950-х гадах у рамках палітыкі барацьбы са скрайняй беднасцю Сасі, урад Італіі ўжыў сілу, каб перавесці большую частку насельніцтва гэтага раёна ў новае дзяржаўнае жыллё ў сучасным горадзе.

Да канца 1980-х гадоў Сасі лічыўся вобласцю галечы, бо жыллё было непрыдатным для пражывання і небяспечным. Цяперашняя мясцовая адміністрацыя, аднак, робіца ўсё болей арыентаванай на турызм, гэта спрыяла рэгенерацыі Сасі ў маляўнічы турыстычны горад з дапамогай італьянскага ўраду, ЮНЕСКА і Галівуда. Цяпер тут шмат квітнеючых прадпрыемстваў, бараў і гасцініц, горад з’яўляецца адным з самых хутка растучых у паўднёвай Італіі.

Манастыры і цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Матэра захоўвае вялікую і разнастайную калекцыю хрысціянскіх будынкаў, у тым ліку вялікую колькасць пячорных цэркваў[7].

Кафедральны сабор Матэры (1268—1270) быў прысвечаны Санта-Марыя-дэла-Бруна з 1389 года. Пабудаваны ў апулескім раманскім архітэктурным стылі, царква мае 52-метровую званіцу, побач з галоўнымі варотамі знаходзіцца статуя Марыі-дэла-Бруна, якую падтрымліваюць святыя Пётр і Павел. Галоўнай асаблівасцю фасада з’яўляецца акно-ружа. Інтэр’ер заснаваны на плане лацінскага крыжа, з нефам і двума праходамі. Інтэр’ер у асноўным з ХVIII ст. у стылі барока, але нядаўна была выяўлена фрэска ў візантыйскім стылі ХIV ст. з выявай Апошняга Суда.

Цыстэрны і збор вады[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў пабудаваны над глыбокім ярам, які дзеліць тэрыторыю на дзве часткі, і гэта робіць цяжкім падачу вады для яго жыхароў. Першыя жыхары ўклалі велізарную энергію ў будаўніцтва цыстэрнаў і сістэмы водных каналаў.

Самая вялікая цыстэрна была знойдзена пад плошчай Віторыа Венета. З яго тоўстымі калонамі, выразанымі з скалы і вышынёй зводу больш за 15 метраў, гэта сапраўдны сабор вады, па якому можна плаваць на лодцы. Як і іншыя цыстэрны ў горадзе, ён збіраў дажджавую ваду, якая тут фільтравалася і потым накіроўвалася ў Сасі.

Таксама была створана вялікая колькасць маленькіх паверхневых каналаў, якія насычалі басейны і вісячыя сады. Акрамя таго, многія звонападобныя цыстэрны ў гліняных дамах запаўняліся дажджом. Пазней, калі насельніцтва павялічылася, многія з гэтых цыстэрнаў былі ператвораны ў дамы. Некаторыя з гэтых пазнейшых аб’ектаў маюць форму дамоў, пагружаных у зямлю.[8]

Замак Трамантана[правіць | правіць зыходнік]

Замак Трамантана

Замак Трамантана з пачатку ХVI ст., збудаваны графам Джан-Карла Трамантана, верагодна, адзіная славутасць, якая вылучаецца ў горадзе акрамя Сасі. Тым не менш, будаўніцтва засталося няскончаным пасля забойства графа ў бунце 29 снежня 1514 года. Замак мае тры вялікія вежы, у той час як у арыгінальны план, напэўна, былі ўключаны дванаццаць вежаў. Падчас аднаўленчых работ на галоўнай плошчы горада, рабочыя выявілі буйныя рымскія цыстэрны. Цэлыя жылыя структуры былі адкрыты, дзе можна ўбачыць, як жылі людзі той жылі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

17 кастрычніка 2014 года Матэра была абвешчана культурнай сталіцай Еўропы у 2019 годзе, разам з другім паводле велічыні горадам Балгарыі Плоўдзівам.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Крапіята (італ.: сrapiata) — стары рэцэпт родам з Матэры, які нарадзіўся ў рымскі перыяд. Гэта страва беднякоў з фасолі і збожжавых, якую маглі сабе дазволіць фермеры пасля напружанай працы, адзінай прыправай была соль. Інгрэдыенты — вада, турэцкі гарох, бабы, пшаніца, сачавіца, бульба і соль.

Хлеб Матэры — хлеб, зроблены па старой тэхналогіі, якая выкарыстоўваецца мясцовымі пекарамі. Выраб прадугледжвае выкарыстанне манных круп цвёрдых сартоў пшаніцы. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што хлеб мае старажытныя традыцыі, якія ўзыходзяць да Неапалітанскага каралеўства і нават раней. Дзякуючы некаторым мастацкім і літаратурным доказам, якія пацвярджаюць актуальнасць хлеба для эканомікі горада, вядома, што гэта адзін з самых важных прадуктаў харчавання ў мінулым, з-за традыцыйнага вырошчвання пшаніцы.

Жыхары Матэры, паводле традыцыі, падчас карнавалу ужываюць мяса авечак, якія ўжо не могуць болей даваць малака ці воўны. Авечка важаць каля 8-10 кг, таму на вячэру запрашаюць усіх суседзяў, вячэра суправаджаецца танцамі, музыкай і віном. Сардэчны прыём ежы быў названы Pignata з-за ад тэракотавай ёмістасці, падобнай да амфары, у якой працяглы час гатуецца мяса. Туды да бараніны дадавалі іншыя прадукты — бульбу, цыбулю, памідоры, сельдэрэй і соль. Ёмістасць заляпляецца пшанічным цестам і змяшчаецца на слабы агонь, гатаванне доўжыцца каля 3-4 гадзін, затым мяса маглі есці з невялікай колькасцю сыру.

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

З-за старажытнага выгляду Сасі, кінематаграфістыты часта здымаюць тут замест старажытнага Іерусаліма. Так, у горадзе здымаўся фільм Мела Гібсана «Мукі Хрыстовы» (2004).

Зноскі

  1. а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. https://demo.istat.it/?l=it
  3. Leonardo A. Chisena, Matera dalla civita al piano: stratificazione, classi sociali e costume politico, Congedo, 1984, p.7
  4. Anne Parmly Toxey (2016). «Recasting Materan Identity: The Warring And Melding Of Political Ideologies Carved In Stone». In Micara, Ludovico; Petruccioli, Attilio; Vadini, Ettore (eds.). The Mediterranean Medina: International Seminar. Gangemi Editore spa. ISBN 9788849290134. {{cite book}}: Пустое цытаванне (даведка)
  5. The Regions of Italy: A Reference Guide to History and Culture. Greenwood Publishing Group. 2002.
  6. Materan Contradictions: Architecture, Preservation and Politics. Ashgate Publishing, Ltd. 2013. Праверана 22 January 2019.
  7. Colin Amery and Brian Curran, Vanishing Histories, Harry N. Abrams, New York, NY: 2001, p. 44.
  8. Museo Laboratorio della Civiltà Contadina ONLUS (2014). Water-harvesting systems of Matera, from Neolithic to the first half of XX century. Matera. ISBN 1500611565.