Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Археалагічныя помнікі на захадзе Мексікі. Аранжавыя кругі — археалагічныя помнікі. Большыя зялёныя кругі адзначаюць найбольш важныя помнікі. Размяшчэнне помнікаў ўтварае т.зв. «Дугу шахтавых магіл» ад Наярыта на паўночным захадзе цераз горы Халіска да Калімы

Заходнемексіканская традыцыя шахтавых магіл, ці культура шахтавых магіл — дадзены тэрмін ахоплівае шэраг узаемазвязаных культурных рыс, якія аб'ядноўваюць археалагічныя знаходкі прыкладна 300 г. да н.э. — 400 г. н.э. у заходнемексіканскіх штатах Халіска, Наярыт і ў меншай ступені — Каліма. Амаль усе артэфакты, звязаныя з традыцыяй шахтавых магіл, былі выяўленыя рабаўнікамі магіл, месца іх паходжання невядомыя, што робіць іх датаванне праблематычным[1]. Першыя буйныя не закранутыя рабаўнікамі шахтавыя магілы былі адкрыты толькі ў 1993 г. у г. Уітцілапа, штат Халіска[2].

Першапачаткова лічылася, што названыя знаходкі адносяцца да Дзяржавы тараскаў[3], якая існавала адначасова з ацтэкамі. К сярэдзіне 20 ст. стала ясна, што артэфакты і пахаванні дадзенай культуры былі як мінімум на 1000 гадоў старэйшыя. Да нядаўняга часу адзінымі крыніцамі звестак пра культуру стваральнікаў шахтавых магіл былі артэфакты, здабытыя «чорнымі археолагамі» — рабаўнікамі магіл. Іменна з-за нястачы звестак вялікая выстаўка 1998 г. суправаджалася падтэкстам: «Мастацтва і археалогія невядомага мінулага»[4].

У цяперашні час лічыцца, што хоць шахтавыя магілы былі шырока распаўсюджаныя на згаданай тэрыторыі, рэгіён традыцыі шахтавых магіл не ўяўляў сабой адзінай культуры[5]. Сярод археолагаў працягваюцца дыскусіі пра карэктнасць ужывання агульнага тэрміна «Культура шахтавых магіл» ці асобных тэрмінаў «культура Каліма», «культура Халіска», «культура Наярыт».

Да ўзнікнення Традыцыі шахтавых магіл на яе тэрыторыі існавала культура Капача, самым вядомым археалагічным помнікам якой з'яўляецца Ла-Кампана каля мексіканскага горада Каліма. Ла-Кампана працягвала выкарыстоўвацца і пазней, калі на яе тэрыторыі таксама ўзніклі пахаванні Традыцыі шахтавых магіл.

Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца альбо нашчадкам Традыцыі шахтавых магіл, альбо нават яе сінонімам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Па ацэнках Міжнароднага савета музеяў, каля 90 % гліняных фігурак паходзяць з незаконных раскопак ICOM.
  2. Williams, Classic period page и Danien, p. 23. Цікава адзначыць, што многія магілы былі разрабаваны яшчэ ў старажытнасці (Meighan & Nicholson, p. 42).
  3. Judy Sund, p. 13.
  4. Гл. Townsend, Richard (1998). Ancient West Mexico: Art and Archaeology of the Unknown Past, Thames & Hudson.
    Акрамя таго, у 4-м выданні сваёй кнігі «Мексіка: ад альмекаў да ацтэкаў» Майкл Коу піша пра «бездань нашага невуцтва аб дагістарычным мінулым дадзенай тэрыторыі», p. 56.
  5. «Оксфардская энцыклапедыя месаамерыканскіх культур» (The Oxford Encyclopedia of Mesoamerican Cultures) адзначае, напрыклад, што «ніколі ў даіспанскую эру ні адна палітычная ці культурная супольнасць не распаўсюджвалася на ўвесь рэгіён, нават нягледзячы на тое, што пэўныя культурныя шаблоны (такія, як будаўніцтва магіл з шахтай і падземнай камерай) распаўсюджваліся на даволі вялікія тэрыторыі», Michelet p. 328. Beekman (2000, p. 393) адзначае тое ж самае.
  6. AMNH, [1], у сваю чаргу, цытуе: Butterwick, Kristi (2004) Heritage of Power: Ancient Sculpture from West Mexico, Metropolitan Museum of Art.
  7. Kappelman, [2]
  8. Пры абмеркаванні тыпаў керамікі Кюблер (Kubler, p. 195) спасылаецца на «адкормленых і ядомых сабак з Калімы».
  9. Kan, p. 126.
  10. Coe, p. 58.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]