Трап (марскі тэрмін)
Трап | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трап[1][2][3] (ад нідэрл.: trap) — лесвіца, сходня (сходы)[3] на караблі (судне). Таксама перасоўная лесвіца для выхаду і пасадкі пасажыраў у самалёт[1][2][3].
Трапы адрозніваюцца па месцазнаходжанні на судне (унутраныя і вонкавыя трапы), па шырыні працоўнага праёма (аднапатокавыя і двухпатокавыя), па спосабе мацавання (стацыянарныя, здымныя і пераносныя) і па арыентацыі адносна палубы судна (нахільныя і вертыкальныя). Адрозніваюць парадны трап — пад’ёмны забортны (вонкавы) трап, прызначаны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або іншым суднам; штормтрап — вяровачная лесвіца для сувязі паміж суднамі ў неспакойнае, штармавое надвор’е, а таксама высадкі і пасадкі ў шлюпкі (на катары). Таксама існуюць вертыкальныя скоб-трапы без поручняў, якія выкарыстоўваюцца ў памяшканнях і на канструкцыях судна, дзе людзі бываюць рэдка (трумы, мачты, дымавыя трубы, сценкі рубак і інш.).
Унутраныя трапы на пасажырскіх суднах маюць меншы нахіл, большую шырыню і мастацкае аздабленне[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ТСБЛМ 2016.
- ↑ а б в ТСБМ 1983.
- ↑ Исанин 1987.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трап // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трап // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 825. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Трап // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 510. — 663 с.
- Трап / Петров В. П. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 171. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трап // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 554. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Трап // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 435—436. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Трап // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 341. — 520 с. — 30 000 экз.
- Трап // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 543. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.
Трап (марскі тэрмін) на Вікісховішчы |