Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 (англ.: Northern Ireland Trophy 2006) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 жніўня 2006 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў трэцім розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а ў 2006 годзе стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.