Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2007
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 | |
![]() | |
Сезон | 2006/2007 |
---|---|
Тэрміны | 25 сакавіка — 1 красавіка 2007 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Honghe Industrial |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £225,500 |
Прызавыя пераможцы | £35,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 145 (Джэймі Коўп) (кваліфікацыя: 141 (Джад Трамп)) |
←2006 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2008→ | |
Снукерны сезон 2006/2007 | |
←Айрыш Мастэрс | Чэмпіянат свету→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 (англ.: China Open 2007, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2007 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 сакавіка па 1 красавіка 2007 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Грэм Дот з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймса Уатану (5:2), Ніла Робертсана з Аўстраліі (5:1), свайго суайчынніка Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2), Роні О'Салівана ў паўфінальным матчы (6:2) і Джэймі Коўпа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 29-гадовы шатландзец выйграў свой другі тытул у кар'еры пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2006 года.
Турнір[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2006/2007.
Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £225,500. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £35,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/24 фіналу | |
1/32 фіналу | |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
Агульны прызавы фонд | |
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | |
Максімальны брэйк у кваліфікацыі |
Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]
Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Мэй Сівэнь, Цзінь Лун, Лі Хан, Сяа Гадун, Юй Дэлу, Лю Чуан і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Коўпа, Альфрэда Бёрдэна, Джо Свэйла, Яна Прыса, Тома Форда, Джо Джогіі, Эндзі Хікса і Джымі Уайта.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
![]() |
5:1 | ![]() |
![]() |
2:5 | ![]() |
![]() |
5:4 | ![]() |
![]() |
4:5 | ![]() |
![]() |
3:5 | ![]() |
![]() |
1:5 | ![]() |
![]() |
4:5 | ![]() |
![]() |
5:2 | ![]() |
Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Фінал[правіць | правіць зыходнік]
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Ёхан Аомэн. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2007. | ||
Джэймі Коўп![]() |
5:9 | Грэм Дот (2)![]() |
Статыстыка ігракоў | ||
Дзённая сесія: 46:71, 64:5 (64), 16:80, 97:0 (97), 0:132 (60, 72), 36:67, 0:76 (70), 0:95 (95) Вячэрняя сесія: 91:4 (90), 97:0 (77), 71:57, 5:124 (124), 0:126 (126), 40:71 | ||
97 | Найвышэйшая серыя | 126 |
0 | Соценныя серыі | 2 |
4 | Серыі 50+ | 6 |