Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трафей Паўночнай Ірландыі 2006


Сезон: 2006/2007
Тэрміны: 13 — 20 жніўня 2006
Арэна: Уотэрфронт хол
Горад: Белфаст
Краіна: Паўночная Ірландыя
Арганізацыя: WPBSA
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £200,000
Прызавыя пераможцы: £30,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Фінал
Пераможца: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Фіналіст: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Лік: 9:6
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя: 140 (Роні О'Саліван)
(кваліфікацыя: 136 (Ісара Качайвон))
←2005Трафей Паўночнай Ірландыі2007→

Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 (англ.: Northern Ireland Trophy 2006) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 жніўня 2006 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў трэцім розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а ў 2006 годзе стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй.

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.