Чэмпіянат свету па снукеры 2007
| Чэмпіянат свету 2007 | |
![]() | |
| Сезон | 2006/2007 |
|---|---|
| Тэрміны | 21 красавіка — 7 мая 2007 |
| Арэна | Тэатр Крусібл |
| Горад | Шэфілд |
| Краіна | Англія |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | 888 Holdings |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £941,000 |
| Прызавыя пераможцы | £220,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 18:13 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 32 |
| Колькасць матчаў | 31 |
| Найвышэйшая серыя | 144 (Алістэр Картэр) |
| ←2006 ● Чэмпіянат свету ● 2008→ | |
| Снукерны сезон 2006/2007 | |
| ←Адкрыты чэмпіянат Кітая | |
Чэмпіянат свету 2007 (англ.: World Snooker Championship 2007, таксама вядомы як 888.com World Snooker Championship 2007 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2007 года на арэне тэатра Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 73-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія 888 Holdings у другі раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £941,000, з якіх £220,000 атрымаў пераможца.
У асноўнай частцы турніру гулялі 32 снукерысты, з якіх 16 займалі вышэйшыя месцы ў афіцыйным рэйтынгу.
Дзеючы чэмпіён свету Грэм Дот прайграў у першым раўндзе Яну Мак-Калаху — 7:10. Такім чынам, ён стаў чарговым чэмпіёнам свету, які стаў ахвярай «праклёну Крусібла» і не змог абараніць свой тытул. Джон Хігінс здабыў свой другі тытул чэмпіёна свету, выйграўшы ў фінальным матчы Марка Сэлбі, які патрапіў на чэмпіянат з кваліфікацыі, з лікам 18:13.
