Мэцью Стывенс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мэцью Стывенс
Снукер

англ.: Matthew Stevens
Фота
 
Дата нараджэння: 11 верасня 1977(1977-09-11) (41 год)
Месца нараджэння: Кармартэн, Уэльс
Грамадзянства: Flag of Wales (1959–present).svg Уэльс
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1994—...
Найвышэйшы рэйтынг: 4 (09.05.200510.05.2006)
Цяперашні рэйтынг: 46 (4 красавіка 2016)
Прызавыя грошы: > £2,300,000
Найвышэйшая серыя: 147 (PTC 2011/2012 – Этап 12)
Колькасць соценных серый: 274
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 6
Чэмпіянат свету: фінал (2000, 2005)

Мэцью Стывенс (англ.: Matthew Stevens; нар. 11 верасня 1977, Кармартэн, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянату свету (2000, 2005), пераможца Мастэрс 2000 года і чэмпіянату Вялікабрытаніі 2003 года. Былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006), з сезона 1999/2000 да сезона 2006/2007 і з канца сезона 2010/2011 да восені 2013 года ўваходзіў у топ-16. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). У 2011 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.

Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў сезоне 1995/1996 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і перамог на турніры Benson & Hedges Championship, у выніку чаго патрапіў на найбуйнейшы запрашальны турнір Мастэрс. У сезоне 1997/1998 дайшоў да паўфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі і да чвэрцьфіналу свайго дэбютнага розыгрышу чэмпіянату свету, а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У сезоне 1999/2000 дэбютаваў у топ-16, перамог на Мастэрс і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і свайго першага фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Марку Уільямсу (16:18). З 2001 па 2004 гады яшчэ тройчы даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах свету і выйграў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2003 года, а ў 2005 годзе ў другі раз выйшаў у фінал сусветнага першынства, дзе саступіў Шону Мёрфі (16:18), падняўшыся на найвышэйшае для сябе чацвёртае месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне. Пасля страты формы з 2007 да 2010 года вярнуўся ў топ-16 у канцы сезона 2010/2011 і выйшаў у свой восьмы і апошні рэйтынгавы фінал на World Open 2013 года, але не здолеў выйграць другі тытул рэйтынгавага ўзроўню ў кар'еры.

У агульнай колькасці займаў чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч адзінага рэйтынгавага спаборніцтва, выйграў яшчэ шэсць нярэйтынгавых турніраў. Апроч таго, у складзе зборнай Уэльса перамог на кубку нацый у 1999 годзе і дайшоў да фіналу ў 2000 годзе, а таксама разам з Маркам Уільямсам дайшоў да паўфіналу кубку свету 2011 года. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 250 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]