Перайсці да зместу

Трафім Раманавіч Сурта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трафім Раманавіч Сурта
Асабістыя звесткі
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, летапісец

Трафім Раманавіч Су́рта[1][2] — магілёўскі летапісец канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя, першы аўтар Магілёўскай хронікі.

Быў купецкім старастам, неаднагазова абіраўся лаўнікам у магістрат[1]. Цікавіўся гісторыяй Расіі і Польшчы. Належаў да патрятычна настроенай гарадской арыстакратыі, прытрымліваўся памяркоўных поглядаў[1][2].

Верагодна недзе ў 16601670 гадах Трафім Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 года. Запіс 1693 года выглядаў наступным чынам:

" ... Дапісаў гэту хроніку года 1693 месяца мая 29 дня Трафім Раманавіч Сурта, лаўнік і стараста купецкі "

З восені 1709 года хроніку пачынай весці пераемнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юрый Трубніцкі.

Летапіс, распачаты Суртам, з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.

Зноскі

  • Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
  • Чамярыцкі В. А. Су́рта Трафім Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 283. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Вячаслаў Чамярыцкі. Су́рта Трафім Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.