Трафім Раманавіч Сурта
Трафім Раманавіч Сурта | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Месца нараджэння | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, летапісец |
Трафім Раманавіч Су́рта[1][2] — магілёўскі летапісец канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя, першы аўтар Магілёўскай хронікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў купецкім старастам, неаднагазова абіраўся лаўнікам у магістрат[1]. Цікавіўся гісторыяй Расіі і Польшчы. Належаў да патрятычна настроенай гарадской арыстакратыі, прытрымліваўся памяркоўных поглядаў[1][2].
Верагодна недзе ў 1660—1670 гадах Трафім Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 года. Запіс 1693 года выглядаў наступным чынам:
![]() |
... Дапісаў гэту хроніку года 1693 месяца мая 29 дня Трафім Раманавіч Сурта, лаўнік і стараста купецкі | ![]() |
З восені 1709 года хроніку пачынай весці пераемнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юрый Трубніцкі.
Летапіс, распачаты Суртам, з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
- Чамярыцкі В. А. Су́рта Трафім Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вячаслаў Чамярыцкі. Су́рта Трафім Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Магілёў. Краязнаўства(недаступная спасылка) // УК ЦСДПБ г. Магілёў