Трыумфальная арка Септымія Севера
| Трыумфальная арка | |
| Трыумфальная арка Септымія Севера | |
|---|---|
| Arco di Settimio Severo | |
| Трыумфальная арка Септымія Севера | |
| 41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Рым, Рымскі форум |
| Дата заснавання | 203[1][2] |
| Дата пабудовы | 205 год |
| Матэрыял | траверцін[3] і мармур[3] |
Трыумфальная арка Септымія Севера (італ.: Arco di Settimio Severo) — трохпралётная арка, размешчаная ў паўночнай частцы Рымскага Форума паміж Курыяй і Рострай на старажытнай Свяшчэннай дарозе (Via Sacra). Пабудавана ў 205 годзе н.э. у гонар перамог імператара Септымія Севера і яго сыноў Каракалы і Геты над Парфіяй у дзвюх ваенных кампаніях 195—203.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня аркі складае 20,9 м, шырыня 23,3 м, глыбіня — 11,2 м. Яна пабудавана з цэглы і траверціну, абліцавана мармуровымі плітамі. Вышыня атыка — 5,6 м, у ім размешчана 4 пакоі, у якія вядзе лесвіца. Цэнтральны пралёт аркі мае вышыню 12 м і шырыню 7 м, бакавыя — вышыню 7,8 м і шырыню 3 м; перад імі з боку Форума знаходзяцца некалькі ступеняў. Усе тры пралёты злучаны праходамі, гэты прыём ужыты ў шматлікіх трыумфальных арках Новага часу.
У старажытнасці на арцы знаходзілася квадрыга са статуямі Септымія Севера, Каракалы і Геты. Менавіта ў такім выглядзе яна малявалася на рымскіх манетах. Да нашых дзён квадрыга не захавалася.
Дэкор
[правіць | правіць зыходнік]Найбуйнейшымі элементамі дэкору аркі з’яўляюцца 4 рэльефы (памерам 3,92 на 4,72 м) з выявамі эпізодаў вайны з Парфіяй. Апавяданне пачынаецца з левага рэльефу з боку Форума, дзе адлюстроўваецца падрыхтоўка да вайны, бітва з парфянамі, зварот імператара да легіянераў, бітва з варожым войскам, узначаленым царом. На правым рэльефе адлюстраваны штурм Эдэсы, зварот імператара да войскаў, капітуляцыя цара Асраены Абгара, рымскі ваенны савет. З боку Капітолія злева паказана аблога Селеўкіі і ўцёкі парфян, а таксама ўрачыстае ўступленне імператара ва ўзяты горад. Справа — штурм Ктэсіфона і выступленне імператара перад войскамі каля сцен захопленай варожай сталіцы.
У пазухах скляпення цэнтральнага пралёта аркі знаходзяцца рэльефы Вікторый, якія ляцяць над геніямі пор года. Бакавыя пралёты ўпрыгожаны ўвасабленнямі рэк. Каля падмуркаў калон кампазітнага ордара змешчаны рэльефныя выявы рымскіх салдат і палонных парфян.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арка Септымія Севера- Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Arcus_Septimii_Severi (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.
- Arch of Septimius Severus Архівавана 3 мая 2009. (англ.)
- Arch of Septimius Severus Архівавана 24 снежня 2005. (англ.)
- ↑ Scranton R. Richard Brilliant,The Arch of Septimius Severus in the Roman Forum(Memoirs of the American Academy in Rome, vol. XXIX) // Art Journal — CAA, 1968. — Vol. 27, Iss. 4. — P. 438–442. — ISSN 0004-3249; 2325-5307 — doi:10.1080/00043249.1968.10793863
- ↑ Lloyd M. The Arch of Septimius Severus in the Roman Forum: A Re-Consideration // The Roman Empire during the Severan Dynasty: Case Studies in History, Art, Architecture, Economy and Literature / пад рэд. Eric C. De Sena, T. Corey Brennan — Gorgias Press, 2013.
- ↑ а б Scranton R. Richard Brilliant,The Arch of Septimius Severus in the Roman Forum(Memoirs of the American Academy in Rome, vol. XXIX) // Art Journal — CAA, 1968. — Vol. 27, Iss. 4. — P. 55. — ISSN 0004-3249; 2325-5307 — doi:10.1080/00043249.1968.10793863

