Трэнчынскі Град
| Славутасць | |
| Трэнчынскі Град | |
|---|---|
| | |
| 48°53′39″ пн. ш. 18°02′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
| Сайт |
muzeumtn.sk/hlavn… (славацк.) muzeumtn.sk/en/ab… (англ.) |
Трэнчынскі замак (славацк.: Trenčiansky hrad) — замак у заходняй Славакіі па-над горадам Трэнчын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Замак, верагодна, узнік на месцы старога гарадзішча. Першыя аб’екты, жылая вежа і ратонда, былі збудаваныя ў XI ст. У канцы XIII ст. замкам стаў валодаць венгерскі магнат Матуш Чак, які фактычна кантраляваў тэрыторыю цэлай Славакіі. У гэты час замак быў пашыраны і перабудаваны. Пасля смерці Матуша Чака да XV ст. замак належаў венгерскаму каралю. У XV ст. замак стаў маёмасцю Стэфана Запольскага, які пачаў шырокую перабудову ўсяго замка. У 1540—1560 фартыфікацыю замка ўзмацнілі італьянскія архітэктары. У 1790 годзе замак згарэў. У XIX ст. замак быў закансерваваны, і пазней былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы. У цяперашні час у замку знаходзіцца Трэнчынскі музей.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэнчынскі Град
