Тулярэмія
Выгляд
| Тулярэмія | |
|---|---|
| Тулярэмічнае паражэнне скуры правай рукі | |
| МКХ-11 | 1B94 |
| МКХ-10 | A21. |
| МКХ-9 | 021 |
| МКХ-9-КМ | 021.8[1] |
| DiseasesDB | 13454 |
| MedlinePlus | 000856 |
| eMedicine | med/2326 |
| MeSH | D014406 |
Тулярэмі́я — заанозная інфекцыя, якая мае прыродную ачаговасць. Характарызуецца інтаксікацыяй, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў. Узбуджальнік захворвання — дробная бактэрыя Francisella tularensis. Пры награванні да 60 °C гіне праз 5—10 хвілін. Носьбіты палачкі тулярэміі — зайцы, трусы, вадзяныя пацукі, палёўкі. У прыродных ачагах перыядычна ўзнікаюць эпізаотыі. Інфекцыя перадаецца чалавеку ці непасрэдна пры кантакце з жывёламі (паляванне), ці праз заражаныя харчовыя прадукты і ваду, радзей — аспірацыйным шляхам (пры апрацоўцы збожжавых і фуражных прадуктаў, малацьбе хлеба), крывасмактальнымі членістаногімі (сляпень, клешч, камар і інш.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тулярэмія