Тураўскі купал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тураўскі купал (ад назвы горада Тураў) — тэктанічная структура ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, у межах Тураўскай цэнтрыкліналі Прыпяцкага прагіну. Устаноўлены электраразведкай па паверхні верхнефаменскай (верхні дэвон) саляноснай тоўшчы. Памеры 8×6 км, амплітуда малая, акаймаваны ізагіпсай -600 м. Фарміраваўся ў познефаменскі час і пазней у выніку блокавых рухаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]