Тургенеўка (Іркуцкая вобласць)
| Вёска | |||
| Тургенеўка | |||
|---|---|---|---|
| руск.: Тургеневка | |||
|
|||
| 53°01′36″ пн. ш. 105°40′07″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Суб’ект федэрацыі | Іркуцкая вобласць | ||
| Муніцыпальны раён | Баяндаеўскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1909 | ||
| Часавы пояс | UTC+9 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | ▼ 475 чалавек | ||
| Нацыянальны склад | рускія, беларусы | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 669129 | ||
| Аўтамабільны код | 38, 85, 138 | ||
| Код АКАТП | 25207000035 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Тургенеўка (руск.: Тургеневка) — вёска ў Баяндаеўскім раёне Іркуцкай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння «Тургенеўка». Знаходзіцца прыкладна за 12 км на ўсход ад раённага цэнтра.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных Усерасійскага перапісу, у 2010 годзе ў вёсцы пражывала 505 чалавек (251 мужчына і 254 жанчын)[1]. Населены пункт заснаваны перасяленцамі з Беларусі, аднак у перапісах насельніцтва большасць беларусаў паказваюць сваю нацыянальнасць як рускія. Некалькі дзясяткаў чалавек ведаюць беларускую мову і прытрымліваюцца беларускіх традыцый[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска была заснавана ў 1909 годзе перасяленцамі з Пружанскага павета Гродзенскай губерні. З 1909 па 1911 пасельшча называлі Буда, а першыя перасяленцы жылі ў часовых намётах. Вёска аформілася і атрымала назву ў 1911 годзе.
У 2002 годзе ў вёсцы адкрыты гісторыка-этнаграфічны музей, у экспазіцыі якога прадсталены быт беларускіх перасяленцаў у пачатку мінулага стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2010 года по Иркутской области. Иркутскстат. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2013.
- ↑ Вёска Тургенеўка, Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці