Турызм у КНДР
Палітыка ізаляцыянізму, якую доўгі час ажыццяўляў урад КНДР, прывяла да таго, што міжнародны турызм у краіне развіты слаба. Замежных турыстаў у КНДР больш за ўсё прыцягваюць прыродныя славутасці і «неа-сталінісцкая» атмасфера ў краіне.
З 2000 года замежны турызм у Паўночную Карэю перажывае рост[1], з 2009 г. — рэзкі рост[2]. Калі ў 2000 годзе краіну наведалі амаль 130 000 турыстаў[3], то ў 2012 г. гэта лічба дасягнула 250 тыс. чалавек, сярод якіх большую частку (па розных ацэнках, ад 190 да 240 тыс.) склалі грамадзяне КНР і каля 5—6 тыс. — грамадзяне развітых краін Захаду[4]. У 2012 годзе КНДР наведалі падарожнікі з 50 краін свету[5][6].
Нацыянальны тураператар
[правіць | правіць зыходнік]Таварыства па замежным турызме Карэі займаецца прыёмам і абслугоўваннем інтурыстаў, арганізацыяй альпінізму, гістарычнага, культурнага турызму з 1953 года. Кіраўніцтва ў турыстычнай сферы ажыццяўляе Дзяржаўнае галоўнае ўпраўленне па турызме — член Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO) і Азіяцка-ціхаакіянскага турыстычнага агенцтва (PATA).
Падарожжа ў КНДР могуць падаваць замежныя турфірмы, акрэдытаваныя пры МЗС КНДР. Пры заказе тура праз акрэдытаванага аператара афармленне візы і ўсе фармальнасці займаюць значна менш часу, чым пры самастойным афармленні праз пасольства[7].
Курорты
[правіць | правіць зыходнік]Пляжныя курорты, адкрытыя для замежнікаў, знаходзяцца на ўзбярэжжы Японскага мора, якое ў КНДР завуць Усходнім морам: у адмысловай эканамічнай зоне Расон (Раджын-Санбон), ля мяжы з расійскім Прымор’ем, Маджон поўнач ад г. Вансана, і пляжы возера Сіджунг, вядомага гэтак жа мясцовай гразелякарняй[8][9]. Горныя курорты для інтурыстаў працуюць у горах Кымгансан і Мёхянсан.
Бальнеалагічны курорт Рэнан на паўднёвым усходзе ад Пхен’яна пабудаваны каля радонавай крыніцы і раней з’яўляўся санаторыем ЦК Працоўнай партыі Карэі. У горах Кувальсан правінцыі Хамген-Намдо знаходзіцца гадовы курорт Самсонг, а недалёка ад яго — старажытны будыйскі храм Вальджанса[10].
1 студзеня 2014 года Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) паведаміла пра адкрыццё першага ў краіне гарналыжнага курорта Масік. Курорт знаходзіцца на прыродным плато на ўсходзе краіны, на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора. Працягласць усіх трас складае каля 110 кіламетраў, а іх шырыня вар’іруецца ад 40 да 120 метраў. На тэрыторыі комплексу ёсць гатэль, верталётная пляцоўка, пункт пракату лыжнага інвентару і канатная дарога[11]. Мяркуецца, што штогод дадзены курорт будзе прыносіць прыбытак у памеры 60 млн долараў ЗША[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі КНДР знаходзяцца два аб’екты Сусветнай спадчыны Юнэска Комплекс магільняў Кагуро ў раёне Пхеньяна і Гістарычныя помнікі і аб'екты горада Кэсон (улучаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 2013 г.) — ля мяжы з Паўднёвай Карэяй. Пяць аб’ектаў з’яўляюцца кандыдатамі на ўлучэнне ў спіс[12].
У экскурсійныя праграмы ўваходзяць аб’екты, злучаныя з дзейнасцю Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, антыяпонскім рэвалюцыйным змаганнем карэйскага народа і баявымі дзеяннямі Карэйскай вайны.
Святы, фэсты, культурныя імпрэзы
[правіць | правіць зыходнік]У сталіцы КНДР праводзіцца мноства мерапрыемстваў, якія прывабліваюць турыстаў, такіх як масавае шоу Арыран, Фестываль кветак у Пхеньяне, народныя гулянні, выставы, фестывалі.
Умовы заезду і знаходжання
[правіць | правіць зыходнік]КНДР распачынае шэраг мер для развіцця замежнага турызму. Аднак развіццю турызму замінае сфармаваны заходнімі СМІ вобраз жорсткай таталітарнай дыктатуры, якая, з іншага боку, выкарыстоўваецца турыстычнымі кампаніямі для прыцягнення аматараў экстрэмальнага адпачынку. Так, рэкламны слоган Young Pioneers Tours абвяшчае: «Мы прывязём вас у такія месцы, у якія маці вас ні за што б не адпусціла»[4]. Гэта ж кампанія расхвальвае пляжы і прыроду краіны, уладальнік агенцтва заяўляе, што падарожжа ў КНДР бяспечней, чым шпацыр па вуліцах Лондана[13].
Турыстаў з-за мяжы стрымліваюць таксама шматлікія абмежаванні. Да турыстычнай групы прымацоўваецца два гіды, самастойнае перасоўванне турыстаў абмежавана наваколлем турыстычных аб’ектаў. Апроч таго, замежным турыстам забаронена адплачваць мясцовай валютай, таму любыя набыткі магчымыя толькі ў спецыялізаваных крамах для замежнікаў. Істотна абмежаваны магчымасці камунікавання з мясцовым насельніцтвам, фатаграфаванне шэрага аб’ектаў. Па цверджанні А. Ланькова, у апошнія гады ў сувязі з агульнай лібералізацыяй палітычнага рэжыму ў КНДР нагляд за замежнымі турыстамі ў КНДР стаў менш дакучлівым: «Тэарэтычна турысты саштурхваюцца са мноствам абмежаванняў, хоць на практыцы ў нашы дні шмат што залежыць ад таго, як складаюцца іх адносіны з гідам»[4].
У краіне адсутнічае доступ у Інтэрнэт. Магчымасць міжнароднай тэлефоннай сувязі існуе толькі шляхам афармлення дэкларацыі на мабільны тэлефон у аэрапорце Сунан і куплі турыстычнай SIM-карты сеткі «Koryolink», якая мае выхад на міжнародную сувязь.
Грамадзянам Паўднёвай Карэі неабходны адмысловыя дазволы ад абедзвюх дзяржаў для таго, каб наведаць Паўночную Карэю.
Тэарэтычна заязныя візы КНДР не павінны выдавацца грамадзянам ЗША, на практыцы ж гэта правіла не выконваецца. Амаль увесь заходні турызм у КНДР манапалізаваны дзвюма кампаніямі — Koryo Tours і Young Pioneers Tours, якія знаходзяцца ў Пекіне[4].
Для ўсіх замежнікаў, з выняткам грамадзянаў Кітая, наведванне КНДР магчымае толькі праз турыстычныя агенцтвы, акрэдытаваныя ў Паўночнай Карэі.
У 2002 годзе раён гор Кымгансан («Дыяментавыя горы»), якія знаходзяцца недалёка ад мяжы з Паўднёвай Карэяй, быў абвешчаны турыстычным рэгіёнам, куды магчымы прыезд паўднёвакарэйскіх турыстаў без адмысловых дазволаў. Кожны год у раёне Кымгансана бываюць тысячы турыстаў.
У ліпені 2005 года паўднёвакарэйская кампанія Hyundai падпісала пагадненне з урадам Паўночнай Карэі пра адкрыццё дадатковых турыстычных маршрутаў, у прыватнасці, у раёне гары Пэктусан і ў Кэсоне.
Аднак, у цэлым, паступова адбываецца паляпшэнне ўмоў для турыстаў — раней увоз і выкарыстанне мабільных тэлефонаў, а таксама свабоднае фатаграфаванне былі зусім забаронены; да замежных турыстаў прыкамандзіроўвалася вялікая колькасць суправаджальнікаў[14].
Бязвізавы рэжым
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 2014 год для грамадзянаў КНДР дзее бязвізавы рэжым заезду ў 42-х краінах свету, галоўным чынам гэта — краіны Азіі і Афрыкі. Лік краін, што маюць бязвізавы рэжым, паступова пашыраецца — прыкладам, у 2010 годзе такіх краін было 36. Для параўнання, грамадзяне Паўднёвай Карэі могуць наведваць без візы 172 дзяржавы свету[15].
Зноскі
- ↑ Северная Корея приветствует рост туризма Архівавана 10 лістапада 2013.
- ↑ Северная Корея пытается привлечь туристов лыжами и гольфом Архівавана 31 жніўня 2013.
- ↑ Туризм
- ↑ а б в г д Андрей Ланьков: Как Северная Корея решила переманить туристов из Таиланда
- ↑ КНДР открыла город для иностранцев
- ↑ Северная Корея приглашает в гости иностраннх туристов(недаступная спасылка)
- ↑ Naenara-Туризм:Учреждения(недаступная спасылка). // naenara.com.kp. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 5 мая 2003.
- ↑ : курорты Северной Кореи(недаступная спасылка). // korea-foto.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 5 мая 2003.
- ↑ Фото и рассказы из Северной Кореи. Пансионат-грязелечебница на озере Сиджунг на Японском море(недаступная спасылка). // korea-foto.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2014. Праверана 5 мая 2003.
- ↑ КНДР– советы и рекомендации по отдыху, описание курортов и полезная информация(недаступная спасылка). // turist.rbc.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 5 мая 2003.
- ↑ Первый в КНДР горнолыжный курорт официально открылся 31 декабря
- ↑ Korea, Democratic People’s Republic of
- ↑ Британские туроператоры зазывают англичан на курорты Северной Кореи
- ↑ Короткие юбки и иностранные машины: как меняется Северная Корея
- ↑ Граждане СК могут посещать без визы 42 страны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 5 лістапада 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- КНДР своими глазами — Тимофей Кузнецов — Российская газета . // rg.ru. Праверана 2003-5-5.