Перайсці да зместу

Тыну Кальюстэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыну Кальюстэ
эст.: Tõnu Kaljuste
Род дзейнасці дырыжор, хормайстар
Дата нараджэння 28 жніўня 1953(1953-08-28) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Heino Kaljuste[d][2]
Жонка Ülle Kaljuste[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
Сайт tonukaljuste.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыну Кальюстэ (эст.: Tõnu Kaljuste; нар. 28 жніўня 1953, Талін) — эстонскі харавы і аркестравы дырыжор. Лаўрэат Нацыянальных прэмій Эстоніі ў галіне культуры (1992; 1997; 2005; 2007; 2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тыну Кальюстэ нарадзіўся ў Таліне сям’і эстонскага дырыжора Хейна Кальюстэ (1925—1989) і радыёжурналісткі Ліі Кальюстэ. У 1971 годзе скончыў Талінскую музычную школу. Затым да 1976 года вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі ў Таліне (сёння Эстонская музычная акадэмія) на аддзяленні харавога і аркестравага дырыжыравання пад кіраўніцтвам Юры Варыстэ і Рамана Матсава. З 1976 па 1978 год ён удасканальваў сваю кваліфікацыю ў Ленінградскай кансерваторыі.

Пачынаючы з 1971 года Кальюстэ дырыжыраваў заснаваным у 1966 годзе яго бацькам камерным хорам «Элерхайн», а ў 1974 годзе і стаў яго кіраўніком. З 1978 па 1980 год Тыну Кальюстэ выкладаў на аддзяленні харавога дырыжыравання ў Талінскай дзяржаўнай кансерваторыі, а з 1978 па 1985 год быў дырыжорам у Нацыянальнай оперы Эстоніі.

У 1980 годзе падпісаў «Ліст сарака» з заклікам захавання эстонскай культуры.

У 1980 годзе камерны хор «Элерхайн» пад кіраўніцтвам Тыну Кальюстэ выйграў першую прэмію на 9-м харавым конкурсе Бэлы Бартака ў Венгрыі. У 1981 годзе хор быў перайменаваны ў Камерны хор Дзяржаўнай філармоніі Эстонскай ССР (пазней Эстонскі філарманічны камерны хор). З гэтага часу Тыну Кальюстэ працаваў выключна дырыжорам. Да 2001 года ён заставаўся галоўным дырыжорам хору. Хору і дырыжору прысвечана манументальнае сачыненне Арва Пярта «Канон пакаянны», упершыню выкананае імі ў 1998 годзе.

З 1994 па 2000 год ён быў галоўным дырыжорам хору Шведскага радыё і з 1998 па 2000 галоўным дырыжорам Нідэрландскага камернага хору. У 2004 годзе ён атрымаў першую прэмію эстонскага дзяржаўнага фонду Kultuurkapital. З 2004 года Кальюстэ з’яўляецца дырыжорам штогадовых эстонскіх фестываляў мастацтваў «Нарген». Лаўрэат Прэміі «Грэмі» за выкананне і запіс «Плачу Адама» Арва Пярта.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #134904176 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  2. Alaküla A. Kes on kes? Eesti 2000Tallinn: 2000. — 271 с. — ISBN 978-9985-60-789-3