Тысяча і адна ноч (балет)
Тысяча і адна ноч | |
---|---|
азерб.: Min bir gecə | |
Балет «Тысяча і адна ноч» Ф. Амірава на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра | |
Жанр | балет |
Заснаваны на |
лібрэта Максуд Ібрагімбекаў Рустам Ібрагімбекаў паводле збору казак «Тысяча і адна ноч» |
Кампазітар | Фікрэт Аміраў |
Харэограф | Наіля Назірава(азерб.) бел. |
Год | 1979 |
Пастаноўкі | першая - Азербайджанскі тэатр оперы і балета, Баку, гл. таксама ў тэксце |
«Тысяча і адна ноч» (азерб.: Min bir gecə) — балет у двух дзеяннях, напісаны ў 1979 годзе. Лібрэта Максуд(руск.) бел. і Рустама Ібрагімбекавых[1]. Музыка азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Лібрэта балета напісана па матывах збору казак «Тысяча і адна ноч».
Упершыню ўбачыў свет у Баку ў 1979 годзе на сцэне Азербайджанскага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1] дырыжорам-пастаноўшчыкам Назімам Рзаевым(руск.) бел. са сцэнаграфіяй Тагрула Нарыманбекава(руск.) бел.. Адноўлены ў 1992 годзе. У 1999 годзе быў пастаўлены ў Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета і ў Краснаярскім дзяржаўным тэатры оперы і балета[1].
Асновай балета стаў папулярны «Аповяд пра цара Шахрыяра». У балет уваходзяць сюжэты і іншых казак — пра прыгоды Сіндбада-марахода, Птушку Рух(руск.) бел., Аладзіна(руск.) бел. і прынцэсу Будур, Алі-Бабу(руск.) бел. і сорак разбойнікаў.
За стварэнне гэтага балета Фікрэт Аміраў быў ганараваны ў 1980 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Пастаноўка ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 годзе балет быў пастаўлены ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Балетмайстрам спектакля стала вядомая азербайджанская харэограф Медзіна Аліева, дырыжор-пастаноўшчык Эйюб Куліеў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 И. Л. Лебединский. Тысяча и один раз о «1001 ночи» / Под ред. В. П. Леонова и Назима М. ад-Дейрави. — Россия и арабский мир. — Санкт-Петербург: Ноах, 2007. — Т. 10.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Тысяча і адна ноч (балет) на Вікісховішчы |
---|
- Пазайздросцяць і нашы класікі…
- Двайная прэм’ера на сцэне Музычнага тэатра Беларусі(недаступная спасылка)