Тыяфенол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тыяфенол, фенілмеркаптан, меркаптабензол — найпрасцейшы прадстаўнік тыяфенолаў, C6H5SH.

Thiophenol.png

Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам. Малекулярная маса 110,178. Тэмпература плаўлення -14,8 °С, тэмпература кіпення 168,7 °С. Шчыльнасць 1,0766 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. На паветры або пад уздзеяннем ёду[1] паступова акісляецца да дыфенілдысульфіду.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Тыяфенол звычайна атрымліваюць праз узаемадзеянне серы з фенілмагнійбрамідам і аднаўленнем безолсульфахларыду цынкам у салянай кіслаце. Таксама выкарыстоўваюцца іншыя метады, выкарыстоўваемыя ў сінтэзе тыяфенолаў[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Тыяфенол выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый, стабілізатараў і іншых дабавак у вытворчасці сінтэтычных каўчукоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 88. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.