Тэатр у Эпідаўры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічныя помнікі Эпідаўра*
Sanctuary of Asklepios at Epidaurus**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Грэцыі Грэцыя
Тып
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 491
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1988  (12-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Тэатр у Эпідаўры (грэч. θέατρο της Επιδαύρου) найбольш добра захавашыўся са старажытнагрэчаскіх тэатраў  (руск.), дзейнічае[1] і пры гэтым вылучаецца выключнай акустыкай і эстэтыкай[2]. Размешчаны ў Эпідаўры  (руск.) паблізу ад Асклепіёна  (руск.) недалёка ад вёскі Лігурыён (грэч. Λυγουριό).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Антычны старажытнагрэчаскі тэатр быў пабудаваны паміж 340 і 330 гг. да н. э. архітэктарам Паліклетам Малодшым з горада Аргас, згодна з запісам Паўсанія[3]. Тэатр быў пабудаваны для забавы знаці асклепіёна ў Эпідаўры — лічылася, што тэатр спрыяльна ўплывае на псіхічнае і фізічнае здароўе пацыентаў. Старажытны тэатр умяшчаў больш за 15000 гледачоў і быў падзелены на дзве часткі. 21 рад з месцамі для звычайных людзей і 34 ніжніх радоў для святароў і кіраўнікоў.

Старажытны тэатр быў адкрыты пасля раскопак, якія правёў археолаг Панагіс Кавадзіас (грэч. Παναγιώτης Καββαδίας), пад эгідай Афінскага Археалагічнага Таварыства ў перыяд 1870—1926 гадоў.

Праз некалькі гадоў, у 1938 годзе тэатр прыняў першы пасля археалагічных работ спектакль. Гэта была пастаноўка трагедыі Сафокла «Электра  (руск.)» з Каціна Паксіна  (руск.) і Алену Пападакі ў галоўных ролях[1]. Выступы спыніліся з-за Другой сусветнай вайны. У пачатку 50-х былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, каб мець магчымасць прымаць большую колькасць гледачоў і з 1955 года праводзіцца тэатральны фестываль у Эпідаўры, дзе кожнае лета дэманструюцца пастаноўкі на сцэне антычнага тэатра[1]. У рамках фестывалю ў Эпідаўры ўдзельнічалі некаторыя з найвялікшых грэчаскіх і замежных артыстаў, у тым ліку вядомая грэчаская оперная спявачка Марыя Калас.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральны будынак у класічнай Грэцыі

Зноскі

  1. а б в History (англ.)(недаступная спасылка). Hellenic Festival. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2011. (англ.)
  2. Philip Ball. Why the Greeks could hear plays from the back row (англ.). Nature (23 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011. (англ.)
  3. s:el:Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Βικιθήκη Παυσανία Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Ἐπιδαυρίοις δέ ἐστι θέατρον ἐν τῷ ἱερῷ μάλιστα ἐμοὶ δοκεῖν θέας ἄξιον: τὰ μὲν γὰρ Ῥωμαίων πολὺ δή τι [καὶ] ὑπερῆρε τῶν πανταχοῦ τῷ κόσμῳ, μεγέθει δὲ Ἀρκάδων τὸ ἐν Μεγάλῃ πόλει: ἁρμονίας δὲ ἢ κάλλους ἕνεκα ἀρχιτέκτων ποῖος ἐς ἅμιλλαν Πολυκλείτῳ γένοιτ' ἂν ἀξιόχρεως; Πολύκλειτος γὰρ καὶ θέατρον τοῦτο καὶ οἴκημα τὸ περιφερὲς ὁ ποιήσας ἦν

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]