Перайсці да зместу

Тэлесфар Позняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тэлесфор Позняк)
Тэлесфар Позняк
Род дзейнасці гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур
Дата нараджэння 28 лістапада 1932(1932-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2019(2019-04-03)[1] (86 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
залаты крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы Medal of the National Education Commission
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэлесфар Позняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вілейскага раёна — 3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філалагічных навук (1969). Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Аўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам з сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт у 1955 годзе, з 1983 яго прафесар, загадчык аддзела рускай і іншых славянскіх літаратур Інстытута славянскай філалогіі.

Член Аддзела філалагічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў усходне-славянскія літаратуры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, Л. Лявонава і інш. Вывучаў творчасць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзаваў працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асабліва яго цікавілі параўнаўчае літаратуразнаўства, унутрылітаратурныя сувязі і аксіялогія культуры.

Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).

Зноскі

  • Dostojewski w kręgu symbolistów rosyjskich (Дастаеўскі ў коле расійскіх сімвалістаў), 1969.
  • Antologia poezji białoruskiej XX wieku (Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя), 1997.
  • Rola kultury polskiej w odrodzeniu literackim Białorusi na przełomie XIX i XX wieku (Роля польскай культуры ў літаратурным адраджэнні Беларусі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў), 1992.
  • Bałkan niewzruszony. Obrazy przyrody u Iwana Wazowa (Нерухомыя Балканы. Выявы прыроды ў Івана Вазава).
  • Dostojewski i Wschód (Дастаеўскі і Усход), 1992.