Куранецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куранецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Куранец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельвыканкама Барткевіч Віталь Бярнардавіч[1]
Кіраўнік справамі Станкевіч Валянціна Альфонсаўна
Насельніцтва (2019) 1 419
Плошча 205,4 км²
Куранецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Куране́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Куранец.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Куранец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халапкоўскага сельсавета, статус Куранца паніжаны да вёскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы)[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1978 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1419 чалавек[6].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Куранецкі сельсавет складаецца з 13 населеных пунктаў:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов (руск.) // Шлях перамогі
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  7. «Новік Ганна, біяграфія»
  8. «Восеньскі роздум Ганны Новік» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. «З любоўю да людзей» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  10. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
  11. Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.