Хайфаўскі ўніверсітэт
Выгляд
| Хайфаўскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| іўр.: אוניברסיטת חיפה | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | іўр.: אוניברסיטת חיפה |
| Міжнародная назва | англ.: University of Haifa |
| Заснаваны | 1963 |
| Студэнты | 13 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Хайфа |
| Сайт | haifa.ac.il |
Хайфаўскі ўніверсітэт (іўр.: אוניברסיטת חיפה, англ.: University of Haifa) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Хайфа на гары Кармель.
Заснаваны ў 1963 годзе, універсітэт атрымаў поўную акадэмічную акрэдытацыю ў 1972 годзе, стаўшы шостай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установай і чацвёртым універсітэтам Ізраіля. Універсітэт мае самую вялікую ўніверсітэцкую бібліятэку ў Ізраілі. Сярод ізраільскіх вышэйшых навучальных устаноў універсітэт мае самы вялікі працэнт (больш 40%) арабскіх студэнтаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хайфаўскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта Архівавана 19 красавіка 2023.