Негеўскі ўніверсітэт імя Бен-Гурыёна
| Негеўскі ўніверсітэт імя Бен-Гурыёна | |
|---|---|
| іўр.: אוניברסיטת בן-גוריון בנגב | |
| | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | іўр.: אוניברסיטת בן-גוריון בנגב |
| Міжнародная назва | англ.: Ben-Gurion University of the Negev |
| Заснаваны | 1969 |
| Студэнты | 19 747 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Беэр-Шэва |
| Сайт | in.bgu.ac.il |
Негеўскі ўніверсітэт імя Бен-Гурыёна (іўр.: אוניברסיטת בן-גוריון בנגב, англ.: Ben-Gurion University of the Negev) — ізраільская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Беэр-Шэва.
Названы ў гонар Давіда Бен-Гурыёна, у назве таксама прысутнічае адсылка да пустыні Негеў.
Універсітэт мае пяць кампусаў: кампус Маркуса ў Беэр-Шэве; кампус Давіда Бергмана ў Беэр-Шэве; кампус Давіда Тувіяху ў Беэр-Шэве; кампус Сдэ-Бакер у Негеве і кампус у Эйлаце.
Ён уключае Нацыянальны інстытут біятэхналогій у Негеве, Інстытут нанамаштабнай навукі і тэхналогій імя Ільзы Кац, Інстытут даследаванняў пустыні імя Якаба Блаўштэйна з Міжнароднай школай вывучэння пустыні імя Альберта Каца і Навукова-даследчы інстытут вывучэння Ізраіля і сіянізму імя Бен-Гурыёна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Негеўскі ўніверсітэт імя Бен-Гурыёна- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта Архівавана 7 красавіка 2015.