Тэніідозы
Тэніідозы | |
---|---|
Медыцынская спецыяльнасць | інфекталогія[d] |
ICD-9-CM | 123.2[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэніідозы[2] / Тэніязы (лац.: Taeniasis) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца палаваспелымі стужачнымі чарвямі сямейства тэнііды (Taeniidae). Па гэтай жа назвай у МКБ-10 (В.68) спалучаюць дзве паразітарныя інвазіі (гельмінтозы): выкліканую бычыным цэпенем (Taeniarhynchus saginatus) (тэніярынхоз ) і выкліканую свіным цэпенем (Taenia solium) (тэніёз ), пры якіх звычайна заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні сырога мяса ялавічыны або свініны ці інвазаваных фінамі (цыстыцэркамі) мясных прадуктаў з іх. Пры гэтым людзі з’яўляюцца канчатковым гаспадаром гэтых інвазій. Пры паражэнні чалавека прамежкавымі формамі — цыстыцэркамі, што магчыма пры інвазіі, якую выклікае свіны цепень, вылучаюць асобна «цыстыцэркоз» (В.69). ВОЗ лічыць мэтазгодным у апошні час далучаць да гэтай групы нешматлікія выпадкі захворвання людзей відам Taenia asiatica, якія адбываюцца выключна ў Азія[3]. Іх адносяць да В.68.9 «Нявызначаныя тэніязы».
Яшчэ больш рэдкімі з’яўляюцца паражэнні людзей відам Taenia crassiceps, апісаны інвазіі выключна лічынкавымі формамі, з-за чаго такія выпадкі згодна МКБ-10 можна непасрэдна адносіць як да «нявызначаных тэніязаў», так і да «цыстыцэркозу» (В.69)[4].
Этыялогія
[правіць | правіць зыходнік]Чалавек заражаецца на тэніідоз ад спажывання заражанага лічынками паразітаў і недастаткова тэрмічна апрацаванага мяса свіней і буйной рагатай жывёлы[2].
Эпідэміялагічныя асаблівасці тэніідозаў
[правіць | правіць зыходнік]З жывёл на тэніідозы найбольш хварэюць сабачыя, кашэчыя, куніцавыя (у тонкім кішэчніку іх паразітуюць палаваспелыя тэнііды), заражаюцца пры паяданні грызуноў і жвачных, інфікаваных лічынкавымі стадыямі паразітаў[2].
Асаблівасці патагенезу і клінічнага цячэння
[правіць | правіць зыходнік]У чалавека праяўляецца страўнікава-кішачнымі і нервовымі расстройствамі[2].
У жывёл тэніідозы праяўляюцца моташнасцю, болем у жываце, паносам або запорам, знясіленнем, радзей малакроўем. Пры значнай інвазіі жывёлы, асабліва маладняк, гінуць[2].
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Асаблівасцю дыягностыкі тэніідозаў з’яўляецца тое, што пры мікраскапічным даследаванні яец тэніід адрозніць іх адзін ад аднаго немагчыма, таму неабходна даследаванне праглатыд (сегментаў цела гэтых стужачных чарвей).
Лячэнне і прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]Для прафілактыкі інвазій у людзей патрэбны ветэрынарна-санітарны кантроль за забоем жывёл, санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы[2].
Прафілактыкай у жывёл з’яўляецца планавая дэгельмінтызацыя сабак і пушных звяроў, ветэрынарны нагляд за мяснымі прадуктамі — кормам у зверагаспадарках[2].
У лячэнні выкарыстоўваюць антыгельмінтыкі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж А. С. Кучын. Тэніідозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 140
- ↑ Ooi, Hong Kean; Ho, Chau-Mei; Chung, Wen-Cheng (2013). «Historical overview of Taenia asiatica in Taiwan». The Korean Journal of Parasitology 51 (1): 31-6.
- ↑ Ntoukas V, Tappe D, Pfütze D, Simon M, Holzmann T. Cerebellar cysticercosis caused by larval Taenia crassiceps tapeworm in immunocompetent woman, Germany. Emerg Infect Dis [Internet]. 2013 Dec [December 16, 2013].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Інфекційні хвороби (підручник) (за ред. О. А. Голубовської ). — Київ: ВСВ «Медицина». — 2012. — С. 778 — 12 с. кольор. вкл. (О. А. Голубовська, М. А. Андрейчин , А. В. Шкурба та ін.) ISBN 978-617-505-214-3
- Возіанова Ж. І. Інфекційні і паразитарні хвороби: В 3 т. — К.:"Здоров’я",2008. — Т.1.; 2-е вид., перероб. і доп. — 884 с. ISBN 978-966-463-012-9
- Паразитарные болезни человека (Шабловская Е. А., Падченко И. К., Мельник М. Н. и др.). — К.:Здоров’я, 1984. — 160 с. (руск.)
- Зюков А. М. (за участі Падалки Б. Я. ) Гострі інфекційні хвороби та гельмінтози людини. К. 1940, 2-е видання — 1947 р., Держмедвидав УРСР, тираж 10 000, 392 с.;
- А. М. Бронштейн, А. К. Токмалаев. Паразитарные болезни человека: Протозоозы и гельминтозы. — Москва: Издательство Российского университета дружбы народов, 2004. — 206 с. (руск.)