Тэракт у Пешавары (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у Пешавары
Месца нападу Пакістан шыіцкая мячэць у Пешавары
Мэта нападу шыіты
Дата 30 студзеня 2023
Спосаб нападу самападрыў смяротніка
Зброя выбухоўка
Загінулыя 92
Параненыя 170
Колькасць тэрарыстаў 1

Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены смяротнікам у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 30 студзеня 2023 года[1] падчас паўдзённай малітвы Зухр  (ар.).

Тэрарыст, які самападарваўся, сядзеў у першым шэрагу. Пры выбуху частка сцяны мячэці была разбурана, заваліўшы людзей, якія маліліся. Загінулі па меншай меры 92 асобы, больш за 170 атрымалі раненні[2]. Па стане на дзень выбуху ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, але меркавалася, што гэта магло быць здзейснена пакістанскімі талібамі[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі