Перайсці да зместу

Тэракт у Пешавары (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у Пешавары
Месца нападу Пакістан шыіцкая мячэць у Пешавары
Мэта нападу шыіты
Дата 4 сакавіка 2022
Зброя агнястрэльная зброя і выбухоўка
Загінулыя 63
Параненыя 196
Колькасць тэрарыстаў 2
Арганізатары Ісламская дзяржава (Вілаят Харасан)

Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены тэрарыстам-смяротнікам «Ісламскай дзяржавы» ў шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 4 сакавіка 2022 года падчас пятнічнай малітвы[1][2][3]. У выніку тэракта загінулі па меншай меры 63 чалавека, 196 атрымалі раненні.[4][5]

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XX і пачатку XXI стагоддзяў паўночна-заходні Пакістан часта падвяргаўся нападам ісламістаў. У 2004 году іх напады перараслі ва ўзброены канфлікт. У Пешавары раней адбываліся тэракты, у тым ліку ў шыіцкіх мячэцях (у 2013 і ў 2015 гададх).

Перад узрывам двое ўзброеных людзей у чорнай адзежы пачалі страляць у паліцэйскіх ля будынка мячэці. У сутычцы загінуў баявік і паліцэйскі. Выжылы ўвайшоў у мячэць і адкрыў агонь па людзям, а затым узарваў сябе[6][7][8].

5 сакавіка 2022 года тэрарыстычная арганізацыя «Вілаят Харасан» (частка «Ісламскай дзяржавы») узяла на сябе адказнасць за тэракт. Тэрарыст-смяротнік, які здзейсніў теракт, быў ідэнтыфікваны як Джулайбіб аль-Каблі.[9]

Тэракт асудзілі Міністэрства замежных дзей Ірана[10], пастаянны каардынатар ААН[11], прэс-сакратары Афганістана[12], ААЭ, Саудаўскай Аравіі[13], Егіпта[14], ЗША[15] і Архібіскуп Кентэрберыйскі[16].

  1. ↑ ISIS Claims Bombing of Pakistani Mosque, Killing Dozens. The New York Times. 2022-03-04.
  2. ↑ Pakistan bombing kills dozens in Shia mosque in Peshawar. BBC News. 2022-03-04.
  3. ↑ At least 58 killed in suicide bombing at Shi'ite mosque in Pakistan. Reuters. 2022-03-05.
  4. ↑ Riaz Khan And Kathy Gannon. IS claims Pakistan bombing that killed 63 at Shiite mosque (англ.)(недаступная спасылка). CP24 (4 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 8 сакавіка 2022.
  5. ↑ Sophia Saifi and Saleem Mehsud CNN. ISIS claims responsibility for blast killing dozens at Shia mosque in Pakistan's Peshawar. CNN.
  6. ↑ Suicide attack on Peshawar mosque during Friday prayers kills 57 worshippers, injures close to 200 (англ.). www.geo.tv.
  7. ↑ IS claims Pakistan bombing that kills 56 at Shiite mosque (англ.). AP NEWS.
  8. ↑ At least 56 killed as mosque bombed in northwest Pakistan (англ.). www.aljazeera.com.
  9. ↑ Islamic State claims responsibility for deadly suicide bombing at Pakistani mosque. TAG24.
  10. ↑ Iran strongly condemns attack on Pakistani mosque (англ.). Mehr News Agency (4 сакавіка 2022).
  11. ↑ UN Resident Coordinator Condemns Deplorable Attack at Peshawar Mosque | United Nations in Pakistan (англ.). pakistan.un.org.(недаступная спасылка)
  12. ↑ Taliban spokesperson condemns Peshawar mosque attack (англ.). www.geo.tv.
  13. ↑ Saudi Arabia condemns terrorist attack targeting mosque in Peshawar (англ.). Saudigazette (4 сакавіка 2022).
  14. ↑ Egypt condemns terror blast against Peshawar mosque (англ.)(недаступная спасылка). sis.gov.eg. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 8 сакавіка 2022.
  15. ↑ US condemns mosque blast in Pakistan's Peshawar (англ.). ThePrint (4 сакавіка 2022).
  16. ↑ Church leaders slam Peshawar attack, urge nation to unite against terrorism (англ.)(недаступная спасылка). Daily Times (5 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 8 сакавіка 2022.