Перайсці да зместу

Тэтраганаптэрус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэтраганаптэрус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon anisitsi
(Eigenmann, 1907)

Сінонімы
паводле FishBase[1]:
  • Hemigrammus anisitsi
    Eigenmann, 1907
  • Hemigrammus caudovittatus
    Ahl, 1923
  • Hyphessobrycon erythrurus
    Ahl, 1928

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639867
NCBI  681894
EOL  219642

Тэтраганаптэрус[2] (Hyphessobrycon anisitsi) — від прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства харацыніды (Characidae).

Тэтраганаптэрус мае выцягнутае, моцна згладжанае з бакоў цела даўжынёй ад 6 да 8 см. Афарбоўка серабрыстая, спіна карычнева-аліўкавага колеру, хваставы, анальны і брушныя плаўнікі чырванаватыя або жаўтлявыя. Верхняя палова радужыны чырвоная. У аснове хваста размешчана цёмная, ромбападобная пляма. Самцы зграбнейшыя і маюць больш яркую афарбоўку плаўнікоў, самкі больш нязграбныя, асабліва падчас размнажэння.

Прадстаўнікі віду жывуць у Паўднёвай Амерыцы ў басейнах рэк Парана і Уругвай.

Тэтраганаптэрусы — стайныя рыбы, якія харчуюцца чарвякамі, ракападобнымі, насякомымі і раслінамі. У перыяд нерасту самкі адкладаюць да 1000 яец. Маляўкі праслізгваюць у залежнасці ад тэмпературы вады ад 24 да 48 гадзін і праз 4 да 5 дзён сплываюць.

У Еўропу ўпершыню завезены ў 1920-я гады, у СССР — з даваенных гадоў[2]. Акварыумная рыба[2].

  1. FishBase: Сінонімы Hyphessobrycon anisitsi (Eigenmann, 1907) (англ.). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2015. Праверана 16 ліпеня 2015.
  2. а б в Тэтраганаптэрус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 145